Упершыню ў Гомелі прайшла ваенна-прыкладная гульня «Прарыў» сярод устаноў вышэйшай адукацыі вобласці
Удзельнікі паказвалі сваё майстэрства на
базе навучальна-палявога цэнтра БелДУТа.
Каманды павінны былі хутчэй сапернікаў узвесці абарончае фартыфікацыйнае збудаванне, разабраць і сабраць аўтамат АК-74. Таксама ў ліку выпрабаванняў – снайперская дуэль, пераноскі параненага і аказанне першай дапамогі, перамяшчэнне гарматы Т-12, падрыў агнявога пнкта саперніка, марш-кідок з пераадоленнем заражанага ўчастка мясцовасці.
Як падкрэсліў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Сяргей Барташ, гэта мерапрыемства мае ў першую чаргу выхаваўчы характар. Таксама яно дазваляе падрыхтаваць моладзь да прыняцця экстраных рашэнняў на выпадак праяўлення агрэсіі. У дадатак, гульня – дадатковая магчымасць падрыхтавацца да службы ў арміі: навучыць трымаць зброю і абараняць сваю краіну.