Грамадства
Намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта Андрэй Канюшка правёў прамую лінію
29.05.2023
Першай датэлефанавалася жыхарка дома на праспекце Кастрычніка ў Гомелі.
Ала Аляксееўна расказала, што ў падвале іх дома падцякае каналізацыйная труба. Прадстаўнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі хочуць разбіць сцяну ў яе кватэры, але яны няўпэўнены, што прычына знаходзіцца менавіта ў гэтым месцы. Прычым жанчына павінна будзе ўсё аднаўляць за свой кошт. "Возьмем тэму на кантроль. Трэба знайсці магчымасць правесці дыягностыку. Калі і бурыць сцяну, то рабіць гэта прыцэльна", – адказаў Андрэй Канюшка.
Яўгеній Сяргеевіч удзельнічаў у калектыўным звароце ў Гомельскі гарвыканкам аб тым, каб каля дамоў па вуліцах Старачарнігаўскай і Нова-чарнігаўскай абсталявалі больш парковачных месцаў. У мінулым годзе там па-чалася мадэрнізацыя цепласетак. "Нас цалкам праігнаравалі, паскардзіўся заявіцель. – Побач знаходзіцца такі ж двор, там уладкавалі і паркоўкі, і дзіцячую пляцоўку, добра прадумалі лагістыку. Значыць, так можна зрабіць і ў нашым двары". Па словах мужчыны, работы ўжо павінны завершыцца, аднак усюды ляжаць кучы грунту, усё разбіта. Калі пройдуць дажджы – можна будзе хадзіць толькі ў гумовых ботах.
Таксама Яўгеній Сяргеевіч абазначыў, што каля дома ёсць крама, дзе з сямі раніцы пачынаюць прадаваць алкаголь: "пастаянныя п'янкі, летам зялёная зона забруджана, валяюцца бутэлькі, людзі там ходзяць у туалет. Работа ўчастковага наогул не відна". Віцэ-губернатар адзначыў, што на агучаныя пытанні звернуць увагу адказныя асобы.
Крысціна Уладзіславаўна паскардзілася на работу Гомельскага райвыканкама. У пасёлку Сож Цярэшкавіцкага сельсавета ў яе дача – адна частка дома. Другая палова знаходзіцца ў жудасным стане, разбураецца. "Не можам застацца з дзецьмі на ноч, таму што страшна", – падзялілася гамяльчанка. Каб частку будынка прызналі пустуючай, архітэктар раёна павінен даць адпаведнае заключэнне. Аднак, са слоў жанчыны, супрацоўнік працуе нядаўна і не ведае, як гэта зрабіць. "Даручым камітэту па архітэктуры і будаўніцтву аблвыканкама аператыўна дапамагчы, у тым ліку метадалагічна, калі трэба", – запэўніў Андрэй Канюшка.
Разбітая дарога стала прычынай званка гамяльчаніна Генадзія Сяргее-віча. Гаворка пра вуліцу Валадарскага ў Навабеліцкім раёне абласнога цэнтра. Гараджанін паведаміў, што раней рамонт быў уключаны ў план, аднак грошы былі накіраваны на барацьбу з пандэміяй. "Купіў унуку веласіпед – ён не можа на ім ездзіць. Яма на яме", – расказаў заявіцель. Намеснік старшыні аблвыканкама падкрэсліў, што гарадскія ўлады скажуць вярнуцца да гэтага пытання і выканаць тое, што паабяцалі.
Жыхар вёскі Гдзень Брагінскага раёна Анатолій Пятровіч хоча, каб засыпалі непрацуючы калодзеж на тэрыторыі населенага пункта. На месца адправяць камісію для ліквідацыі праблемы.
Гамяльчанка Алена Віктараўна папрасіла акультурыць прыпыначны пункт у Зябраўцы Гомельскага раёна. Пенсіянеры едуць з дач, ім няма дзе пры-сесці ў чаканні аўтобуса. Андрэй Канюшка запэўніў, што адказныя службы разбяруцца.
На ўчастку дома Святланы Мікалаеўны з вёскі Брылёў Буда-Кашалёўскага раёна са снежня стаіць вада. Падмурак пачаў разбурацца, на зямлі немагчыма нічога пасадзіць. Мясцовая ўлада не можа дапамагчы. Паводле слоў віцэ-губернатара, вырашыць пытанне даручаць старшыні райвыканкама.