Кадравы дзень у аблвыканкаме: новыя ўпраўленцы і кіраўнікі сельскагаспадарчых, лясных прадпрыемстваў
У старшыні Гомельскага райвыканкама два новыя намеснікі.
Першы – па пытаннях сельскай гаспадаркі – Сяргей Андруш. «Вы спецыяліст у жывёлагадоўлі. Ведаеце, як рашаць пастаўленыя задачы. Адна з іх – падабраць у бліжэйшы час ферму, дзе зможам вырошчваць да 1000 цялушак», – нацэльвае на працу старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
Валерыя Шаціла будзе курыраваць у раёне будаўніцтва і ЖКГ, паведамляе тэлеграм-канал «Гомельшчына афіцыйна».
Таксама два першыя намеснікі ў Хойніцкім і Рэчыцкім раёнах – Аляксандр Максімовіч і Дзмітрый Белавусаў адпаведна.
Міхаіл Леўкавец з выпрабавальным тэрмінам узгоднены на пасаду выканаўчага дырэктара ААТ «Батвінава» Чачэрскага раёна.
На пасаду дырэктара Светлагорскага лясгаса губернатар узгадніў Віктара Чыжыка.