Настройкі
Гомельскі аблвыканкам. Афiцыйны партал
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Па даручэнні Прэзідэнта: на нарадзе ў абласным выканаўчым камітэце абмеркавалі развіццё Лельчыцкага прамысловага парка

01.06.2023
Галоўная мэта – намеціць сапраўды перспектыўныя кропкі росту і сканцэнтравацца на іх рэалізацыі, пазначыў старшыня абласнога выканаўчага камітэта Іван Крупко.
Тэму абмяркоўваюць даўно, рашэнне аб развіцці Лельчыцкага прамысловага парка, у межах якога знаходзяцца Лельчыцкі, Ельскі і Мазырскі раёны, прынята ўрадам яшчэ ў 2013 годзе. Тады былі пазначаны даручэнні па засваенні радовішчаў, стварэнні адпаведных вытворчасцяў аблвыканкаму, рэспубліканскім органам кіравання. Аднак падчас рабочай паездкі на Гомельшчыну ў красавіку гэтага года Прэзідэнт адзначыў, што выніка дагэтуль няма.
Сёння ў Гомелі сабраліся зацікаўленыя ў рэалізацыі праекта прадстаўнікі рэспубліканскіх міністэрстваў і ведамстваў, структурных падраздзяленняў аблвыканкама, мясцовых органаў улады.
Як адзначыў намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй Канюшка, у рэгіёне вядзецца пастаянная работа па прыцягненні патэнцыяльных інвестараў да рэалізацыі інвестпраектаў, звязаных са здабычай і перапрацоўкай палезных выкапняў, у тым ліку на замежных форумах. І прывёў канкрэтные прыклады:
– Сёння вядзецца здабыча і вытворчасць інэртных матэрыялаў шчэбеневым заводам «Глушкевічы», вытворчая магутнасць якога даведзена да мільёна тон шчэбеню ў год. Запасы карысных выкапняў перавышаюць 270 мільёнаў кубаметраў. У гэтым годзе на двух радовішчах «Прыбалавіцкае» і «Мілошэвіцкае» завяршаецца рэалізацыя інвестпраекта па арганізацыі вытворчасці арганамінеральных угнаенняў на аснове торфу і сапрапелю. У лістападзе 2023-га "Беларуснафта" прыступіць да будавання пошукавай свідравіны № 5 Валаўскай плошчы Паўднёвай структурнай зоны нафтавага радовішча Прыпяцкага прагібу.
–  Трэба разабрацца, што патрабуецца для безумоўнага выканання пастаўленай Прэзідэнтам задачы, — прапанаваў абмеркаваць тэму ўсім зацікаўленым Іван Крупко. – Ацэнку эфектыўнасці прапанаваных да рэалізацыі новых праектаў дадуць вучоныя і спецыялісты профільных кан-цэрнаў, ведамстваў.
Сярод найбольш перспектыўных прапаноў, з якімі і будуць у бліжэйшыя гады ўшчыльную працаваць у рэгіёне, радовішча бентанітавых глін «Астражанскае» ў Лельчыцкім раёне, запасы якіх перавышаюць 12 мільёнаў тон. Гэтыя гліны выкарыстоўваюць у ліцейнай вытворчасці, нафтавай прамысловасці, будаўніцтве. 
Таксама цікавасць выклікаюць радовішчы баксіт-даўсанітавых руд "Заазёрнае" і каменных соляў "Кустоўніцкае" ў Ельскім раёне.
У Ельскім і Мазырскім раёнах, дзе магчыма арганізацыя вытворчасці кальцыніраванай соды, для выпрацоўкі прапаноў па яго стварэнні, Мінбудархітэктуры сфарміравана міжведамасная рабочая група.
Інстытутам прыродакарыстання НАН Беларусі запланаваны работы па вывучэнні характарыстык і правядзенні геолагаразведкі на месца-нараджэнні ультрапрэсных падземных вод у Лельчыцкім раёне.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ