Эканомiка
Аграсектар: губернатар даручыў вырашыць пытанне камплектавання ферм, якія будуюцца на Гомельшчыне
29.05.2023
У мінулую суботу старшыня аблвыканкама Іван Крупко правёў нараду па пытанні будаўніцтва малочнатаварных ферм на Гомельшчыне.
Па указу Прэзідэнта ў нашым рэгіёне сёлета павінна з'явіцца адзінаццаць новых комплексаў. Праектна-каштарысная дакументацыя ёсць па ўсіх аб'ектах, яна прайшла неабходную экспертызу.
– Закрыты практычна ўсе пытанні па фінансаванні. Адставанне па графіках, – пазначыў праблему дырэктар абласнога УКБ Уладзімір Сяножанскі.
Па кожнай ферме губернатар выслухаў з дакладам сваіх намеснікаў і будаўнікоў, старшынь райвыканкамаў і кіраўнікоў гаспадарак.
– Недапушчальна затрымліваць тэрміны будаўніцтва, даю вам адзін месяц, каб увайсці ў графік, інакш рашэнне будзе жорсткім. Для гэтага усё ёсць: матэрыялы, тэхніка, людзі, – заклікаў Іван Крупко. – Ужо зараз займайцеся камплектаваннем ферм. Мы павінны навучыцца вырошчваць і захоўваць жывёлу. Закупляць не будзем.