Улада
У Гомельскай вобласці, згодна з артыкулам 117 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, мясцовае кіраванне і самакіраванне ажыццяўляецца грамадзянамі праз мясцовыя Саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы, органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, мясцовыя рэферэндумы, сходы і іншыя формы прамога ўдзелу ў дзяржаўных і грамадскіх справах.
Сістэма мясцовага самакіравання ўключае мясцовыя Саветы дэпутатаў і органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання (саветы і камітэты мікрараёнаў, жыллёвых комплексаў, дамавыя, вулічныя, квартальныя, пасялковыя, сельскія камітэты і іншыя органы, у тым ліку аднаасобныя). Мясцовае самакіраванне ажыццяўляецца ў межах адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак.
Да выключнай кампетэнцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў належаць:
- зацвярджэнне праграм эканамічнага і сацыяльнага развіцця, мясцовых бюджэтаў і справаздач аб іх выкананні;
- устанаўленне ў адпаведнасці з законам мясцовых падаткаў і збораў;
- вызначэнне ў межах, устаноўленых законам, парадку кіравання і распараджэння камунальнай уласнасцю;
- прызначэнне мясцовых рэферэндумаў.
У Рэспубліцы Беларусь устаноўлены тры тэрытарыяльных ўзроўню Саветаў: першасны, базавы і абласны.
Да першаснага тэрытарыяльнага ўзроўню адносяцца сельскія, пасялковыя, гарадскія (гарадоў раённага падпарадкавання) Саветы.
Да базавага тэрытарыяльнага ўзроўню адносяцца гарадскія (гарадоў абласнога падпарадкавання), раённыя Саветы.
Да абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню адносяцца абласныя Саветы.
Выканаўчым і распарадчым органам на тэрыторыі вобласці, раёна, горада,пасёлка, сельсавета з'яўляецца выканаўчы камітэт з правамі юрыдычнай асобы (выканкам). У склад выканкама ўваходзяць старшыня, яго намеснікі (намеснік), кіраўнік справамі (сакратар) і члены выканкама.
Выканаўчы камітэт у межах сваіх паўнамоцтваў прымае рашэнні. Рашэнні выканаўчага камітэта прымаюцца простай большасцю ад устаноўленага складу выканаўчага камітэта, падпісваюцца старшынёй выканаўчага камітэта і кіраўніком справамі (сакратаром) выканаўчага камітэта.
У кампетэнцыю выканаўчага камітэта ўваходзяць распрацоўка і ўнясенне для зацвярджэння ў Савет схемы кіравання мясцовай гаспадаркай і камунальнай уласнасцю, а таксама - прапаноў па арганізацыі аховы грамадскага парадку, распрацоўка і ўнясенне для зацвярджэння ў Савет праектаў праграм эканамічнага і сацыяльнага развіцця, мясцовага бюджэту.
Выканаўчы камітэт забяспечвае на адпаведнай тэрыторыі выкананне Канстытуцыі Беларусі, законаў Рэспублікі Беларусь, актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, выкананне рашэнняў Савета і рашэнняў вышэйстаячых дзяржаўных органаў, прынятых у межах іх кампетэнцыі.
Выканкам ажыццяўляе ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, кантроль на падведамнай тэрыторыі за выкарыстаннем камунальнай уласнасці, рашэнне ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь пытанняў землеўпарадкавання і землекарыстання.
Мясцовыя Саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы ў межах сваёй кампетэнцыі прымаюць рашэнні, якія маюць абавязковую сілу на адпаведнай тэрыторыі.