Сістэма Tax Free
Tax Free – гэта сістэма звароту падатку на дабаўленую вартасць (ПДВ) замежным грамадзянам (нерэзідэнтам Еўразійскага эканамічнага саюза) за пакупкі, зробленыя ў магазінах Рэспублікі Беларусь.
У Рэспубліцы Беларусь сістэма Tax Free распаўсюджваецца на тавары, абкладаемыя ПДВ па стаўцы 20%, і прадугледжвае зварот пакупніку 15% ад сумы пакупкі без ПДВ (або 12,5% ад сумы пакупкі, указанай у касавым чэку). Паслуга дзейнічае пры набыцці тавараў на працягу аднаго дня ў адным магазіне, які працуе па сістэме Tax Free, на суму больш за 80 беларускіх рублёў.
Парадак звароту ПДВ у выпадку вывазу замежнымі грамадзянамі тавараў за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза рэгламентуецца наступнымі нарматыўнымі прававымі актамі:
Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь (артыкул 144);
РУП «Белмытсэрвіс» з'яўляецца адзіным аператарам сістэмы Tax Free ў Рэспубліцы Беларусь.
Дадатковую інфармацыю аб сістэме Tax Free можна атрымаць у РУП «Белмытсэрвіс» на сайце www.tax-free.by або па тэлефоне +375 17 2597592.
Пералік гандлёвых аб'ектаў, якія працуюць па сістэме Tax Free