Спорт i турызм
ХК "Гомель" атрымаў буйную перамогу над "Хімікам"
10.01.2023

"Рысі" зараз знаходзяцца на чацвёртым месцы ў табліцы з 55 ачкамі, да мінскага "Юнацтва" ўсяго адзін бал.
Гамяльчане атрымалі упэўненую перамогу над наваполацкім «Хімікам» з лікам 5:0. Андрэй Фяклістаў набірае 3 (1+2) ачка, у Артура Буйніцкага тры рэзультатыўныя перадачы, Ягор Іваноў зноў вылучыўся закінутай шайбай, а Максім Лубскі ўслед за Андрэем Грышчанкам афармляе шатаўт.
Галоўны трэнер "Гомеля" Сяргей Стась пасля матчу адзначыў:
– Шчыра кажучы, яшчэ раніцай я думаў, што вечарам усё ў нас атрымаецца, таму што рабяты ўжо былі зараджаны, энергія перла ад іх, усё было зладжана. Добрая гульня, пакаралі за грубае выдаленне, даўно ў нас большасць не шла. Хацелася б і ў трэцім перыядзе згуляць таксама, але, відаць, гэта ўсё ў галавах, патрэбна было б яшчэ арганізаваць галы за тыя сем хвілін.