Гомельскі аблвыканкам. Афiцыйны партал

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Спорт i турызм
Спорт i турызм

У Гомелі стартавалі абласныя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне "Снежны снайпер"

17.01.2023

На старты выйдуць 500 спартсменаў у трох узроставых групах: 2012–2013, 2010–2011, 2008–2009 гадоў нараджэння.

"Снежны снайпер" праводзяць традыцыйна на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Спаборніцтвы з 17 па 22 студзеня прымае біятлонны комплекс "Сож". Па выніках будзе сфарміравана зборная каманда Гомельскай вобласці, якая прадставіць рэгіён з 13 па 19 лютага ў Мінску на рэспубліканскім этапе. Арганізатары адзначаюць, што ўдзельнікі маюць шанц патрапіць у спецыялізаваныя навучальна-спартыўныя ўстановы, а таксама ў перспектыве ўвайсці ў нацыянальную зборную краіны па біятлоне. Але для гэтага неабходна праяўляць сябе на спаборніцтвах.

– Гэта значныя спаборніцтвы для вобласці. З усёй Гомельшчыны з'ехаліся спартсмены-аматары. Нават здымаюцца каманды, калі яны заяўляюць дзяцей, якія ўжо займаюцца біятлонам у спецыялізаваных школах. Справа ў тым, што мэта спаборніцтваў – адшукаць новыя таленты, каб вырасціць годную змену зоркам беларускага біятлону, – пазначыў намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Алейнікаў. – Умовы для развіцця спорту ствараюцца. Добрая трэніровачная база ёсць у Гомелі: біятлонны комплекс "Сож" пабудавалі зусім нядаўна. Яшчэ адзін значны аб'ект знаходзіцца ў Жлобіне.

Начальнік упраўлення спорту і турызму Гомельскага аблвыканкама Павел Старасвецкі расказаў, што раней спаборніцтвы прайшлі ў раёнах. Удзельнічалі каля дзвюх тысяч рабят, сярод іх вызначылі лепшых.

– У гэтым годзе ў вобласці адкрыта аддзяленне па біятлоне. Спадзяюся, што з кожным годам будзем толькі паляпшаць вынікі, хаця з'яўляемся самым паўднёвым рэгіёнам краіны, – падагульніў Павел Старасвецкі.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ