Гомельскі аблвыканкам. Афiцыйны партал

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Спорт i турызм
Спорт i турызм

Юныя хакеісты Гомельскай і Бранскай абласцей сустрэнуцца на лёдзе ў гонар Дня народнага адзінства

15.09.2022
15 верасня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Таварыскі турнір па хакеі з шайбай сярод каманд Гомельскай і Бранскай абласцей пройдзе 16-18 верасня ў Гомелі ў гонар Дня народнага адзінства, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Турнірныя сустрэчы адбудуцца ў Лядовым палацы. На адну з буйнейшых у краіне пляцовак выйдуць беларускія і расійскія юніёры 2005-2006 гадоў нараджэння. Свой узровень на дружалюбных стартах прадэманструюць тры каманды. Адкрые турнір 16 верасня гульня гомельскай і жлобінскайкаманд. 17 верасня згуляюць Гомель і Бранск. У фінальны дзень пазмагаюцца на лёдзе Бранск і Жлобін.

Таварыскі турнір праводзіцца для развіцця і далейшай папулярызацыі хакея з шайбай у Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Таксама такія сустрэчы даюць магчымасць арганізаваць правядзенне вольнага часу для дзяцей, падлеткаў і моладзі, важныя яны і для прыцягнення да актыўных заняткаў хакеем і ўмацавання здароўя.-0-
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ