Гомельскі аблвыканкам. Афiцыйны партал

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Спорт i турызм
Спорт i турызм

Юныя спартсмены Гомельшчыны сталі прызёрамі фіналу рэспубліканскіх спаборніцтваў "Снежны снайпер"

20.02.2023
У "Раўбічах" завяршыўся фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне "Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Удзел прынялі рабяты, якія не займаюцца біятлонам і лыжнымі гонкамі ў спецыялізаваных навучальна-спартыўных установах. Усяго на старт выйшлі 168 юных спартсменаў, піша БелТА. У другі дзень спаборніцтваў былі разыграны ўзнагароды ў мас-стартах і змешаных эстафетах. Прызёрамі ў асабістых гонках сталі ў тым ліку біятланісты з Гомельскай вобласці: сярод дзяўчынак – Анастасія Піліпенка (3-е месца ў групе 10–11 гадоў), Валерыя Міхальцова (2-е месца ў групе 12–13 гадоў), Мілана Харытонава (3-е месца ў той жа катэгорыі), Анастасія Жукава (3-е месца ў групе 14–15 гадоў); сярод юнакоў – Яраслаў Петрушэнка (1-е месца ў групе 14–15 гадоў) і Данііл Шкалянкоў (2-е месца ў той жа катэгорыі).

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ