Гомельскі аблвыканкам. Афiцыйны партал

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Спорт i турызм

Спорт i турызм

Упраўленне спорту і турызму

У Нас Ёсць На Што Паглядзець. Наведай кожны куток Гомельскай вобласці (gomel-travel.by)

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 365 ад 9 кастрычніка 2017г. "Аб развіцці аграэкатурызму"  

Спорт

У Гомельскай вобласці функцыянуюць 75 спартыўных і 1 спецыялізаваная вучэбна-спартыўная ўстановы. Сваё развіццё атрымалі 50 відаў спорту, з іх 36 – па алімпійскай праграме. У спецыялізаваных вучэбна-спартыўных установах ажыццяўляюць падрыхтоўку 1199 трэнераў-выкладчыкаў. Да актыўных заняткаў спортам прыцягнуты 28,8 тысяч дзяцей і падлеткаў. 

Алімпійскімі чэмпіёнамі розных гадоў сталі: Леанід  Гейштар (веславанне на байдарках і каноэ, 1960 год), Мікалай Гарбачоў (веславанне на байдарках і каноэ, 1972 год), Алена Рудкоўская (плаванне, 1992 год), Ігар Макараў (дзюдо, 2004 год), Раман Петрушэнка (веславанне на байдарках і каноэ, 2008 год), Артур Літвінчук (веславанне на байдарках і каноэ, 2008 год), Ала Цупер (фрыстайл, 2014 год).

Турызм

У Гомельскай вобласці развіваюцца наступныя віды турызму: культурна-пазнаваўчы, спартыўны, гастранамічны, рэлігійны, паляўнічы, вытворчы, рэкрэацыйны, аграэкатурызм.

Асноўны турыстычны маршрут вобласці (брэнд) – «Залатое кальцо Гомельшчыны», які праходзіць па дзевяці населеных пунктах (Гомель, Мазыр, Ветка, Лоеў, Рэчыца, Тураў, Чачэрск, вёска Юравічы (Калінкавіцкі раён), вёска Чырвоны Бераг (Жлобінскі раён) і ўключае 17 аб’ектаў турыстычнай індустрыі.

Турыстычная інфраструктура Гомельшчыны прадстаўлена: гатэлі і аналагічныя сродкі размяшчэння – 77, суб’екты аграэкатурызму – 185, домікі паляўнічага, дамы рыбака, дамы паляўнічага і рыбака – 21, санаторна-курортныя арганізацыі – 16, заказнікі рэспубліканскага значэння – 13, заказнікі мясцовага значэння – 41.

Фізічная культура

У вобласці для арганізацыі і правядзення спартыўна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай работы з дзецьмі і падлеткамі функцыянуюць 2054 фізкультурна-спартыўныя збудаванні.

Для даведкі:

23 стадыёны, 7 манежаў, 743 спартыўныя залы  (з іх  81 спецыялізаваная), 3 спартыўныя трасы (з іх 2 лыжаролерныя, 

1 гарналыжная), 81 спартыўнае ядро, 14 вяслярных баз і каналаў, 6 лыжных баз, 32 стралковыя ціры, 645 плоскасных збудаванняў, 131 плавальны басейн (з іх 28 стандартных, 16 нестандартных, 87 міні-басейнаў), 346 прыстасаваных памяшканняў  для заняткаў фізічнай культурай і спортам), 23 іншыя фізкультурна-спартыўныя збудаванні.

Найбольш буйнымі з’яўляюцца Палац лёгкай атлетыкі, Палац гульнёвых відаў спорту, Палац водных відаў спорту з 50-метровым плавальным басейнам, коннаспартыўны манеж, вяслярная база, цэнтральны стадыён, фізкультурна-спартыўны цэнтр у г.Жлобіне і інш.

Штогод у Гомельскай вобласці праходзяць наступныя спартакіяды:

• спартакіяда па месцы жыхарства «Спорт для ўсіх» сярод дзяцей і падлеткаў па 6 відах спорту (хакей з шайбай, стрытбол, футбол, настольны тэніс, валейбол, шахматы);

• абласная спартакіяда па зімнім і летнім мнагабор’і «Абаронца Айчыны» сярод моладзі дапрызыўнага и прызыўнага ўзросту.

• круглагадовая спартакіяда сярод сельскіх жыхароў «Каласок» і «Залаты колас» па 6 відах спорту (футбол, валейбол, лыжны спорт, настольны тэніс, гіравы спорт, стрытбол);

• спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

• спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па футболе «Скураны мяч» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба;

• спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.