Грамадства
У Чырвоным Беразе прайшоў мітынг, прысвечаны Міжнароднаму дню абароны дзяцей
01.06.2023

У мемарыяла дзецям – ахвярам Вялікай Айчыннай вайны ў Чырвоным Беразе Жлобінскага раёна сёння сабраліся прадстаўнікі ўлады, працоўных калектываў, лідары і актывісты грамадскіх аб'яднанняў і, вядома, школьнікі.
Прысутныя ўсклалі кветкі і вянкі да скульптуры «Абпаленае дзяцінства» і ўспомнілі ахвяр вайны. Удзельнікаў мітынгу віталі намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Алейнікаў, старшыня Жлобінскага райвыканкама Сяргей Ярэц і ваенны камісар Гомельскай вобласці Андрэй Крываносаў.
Таксама да прысутных звярнуліся малалетняя вязніца фашысцкага канцлагера «Азарычы» Надзея Янушкоўская, навучэнец 7-га класа СШ № 62 Гомеля Міша Шыкальчык і выпускніца Краснабярэжскай школы, равесніца мемарыяла Дар'я Сніткова.
Завяршылася мерапрыемства канцэртнымі нумарамі ў выкананні юных жлабінчан.