Гомельскі аблвыканкам. Афiцыйны партал

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Першы намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Петражыцкі правёў прыём грамадзян у Гомелі

20.09.2023
Аляксандр Васільевіч з Гомельскага раёна расказаў пра шматгадовую зямельную спрэчку з суседкай. Сітуацыя няпростая, былі судовыя разборы, падключаліся шматлікія камісіі. Але вынікам заяўнік не задаволены. На прыёме спецыялісты растлумачылі яму, якім можа быць алгарытм дзеянняў, каб праблема з рэгістрацыяй участка нарэшце вырашылася. Таксама мужчына паскардзіўся на адсутнасць тратуараў на вуліцы, дзе ён жыве. Дзмітрый Петражыцкі даручыў дарожным службам вывучыць сітуацыю.

Сямнаццаць гадоў працаваў у калгасе Сямён Мікалаевіч, але вырашыў арганізаваць сваю справу – фермерскую гаспадарку ў Рэчыцкім раёне. Мужчына хацеў бы атрымаць 80 гектараў зямлі менавіта тэрыторыі агракамбіната "Холмеч", каб вырошчваць збожжавыя культуры і гародніну. Упэўнівае, што неабходная тэхніка для будучых сельскагаспадарчых работ у яго ёсць. 

Першы намеснік старшыні аблвыканкама растлумачыў: пытанне выдачы зямлі на асаблівым кантролі дзяржавы. І пацікавіўся, ці зарэгістраваны як фермер заяўнік. Сямён Мікалаевіч меркаваў, што спачатку трэба ўзяць участак, а толькі потым вырашаць арганізацыйныя пытанні. Яму патлумачылі: каб фермерская справа стартавала, перш за ўсё неабходна сабраць дакументы, падрыхтаваць бізнес-план і звярнуцца ў райвыканкам.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ