Грамадства
Першы намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Петражыцкі правёў прыём грамадзян
17.11.2023

З аграгарадка Прыбыткі Гомельскага раёна прыехала Наталля Мікалаеўна. На сваім участку яна вырошчвае маліну, ажыну, трускаўку, суніцу, ягады прадае ў Расію. Угоддзі знаходзяцца паблізу ад ачышчальных збудаванняў, якія плануецца рэканструяваць. У ходзе рэканструкцыі будзе распрацавана санітарна-ахоўная зона радыусам 200 метраў. Заяўніца перажывае за лёс свайго зямельнага ўчастка. Жанчыне прапанавалі пачакаць вынікаў дзяржаўнай экспертызы. У выпадку адабрання ўчастка ёй будуць прапанаваны варыянты.
Ева Анісімаўна з сынам Вячаславам з аграгарадка Глушкавічы Лельчыцкага раёна звярнуліся з набалелай тэмай. На працягу некалькіх гадоў цягнецца іх з суседзямі спрэчка з-за ўстанаўлення межаў участкаў. Дзмітрый Петражыцкі даручыў прадстаўнікам Лельчыцкага райвыканкама зноў вярнуцца да дэталёвага вывучэння гэтага пытання, не кідаць людзей сам-насам з іх праблемай.
Гамяльчанін Віктар Віктаравіч прыйшоў у аблвыканкам з просьбай дапамагчы яму працаўладкавацца ў адну з гаспадарак Гомельскага раёна паблізу абласнога цэнтра. Цяпер мужчына атрымлівае другую вышэйшую адукацыю ў Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі ў Горках.
Мае вопыт працы на зямлі. Першаму намесніку старшыні Гомельскага райвыканкама – начальніку ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргею Андрушу даручана вывучыць вакансіі і прапанаваць заяўніку варыянты.
З Чачэрскага раёна на прыём прыехаў фермер Аляксандр Аляксандравіч. ААТ "Рэчыцкі КХП" вінавата яму больш за 70 тысяч рублёў. Графік вяртання сродкаў узгоднены з кіраўніцтвам прадпрыемства, аднак выконваецца не ў поўным аб'ёме. Усе нюансы заяўніку патлумачылі.