Грамадства
Мост цераз Прыпяць, які злучае Мазыр і Калінкавічы, закрыюць на рамонт 26 лістапада
20.11.2023

Аб гэтым журналістам расказаў генеральны дырэктар РУП "Гомельаўтадар" Дзяніс Ясько.
Мосту амаль кіламетровай даўжыні на дарозе Р31 ужо больш за 65 гадоў, яго стан спецыялісты прызналі перадаварыйным. Закрыццё аб'екта на рамонт адбудзецца 26 лістапада, аўтамабільны трафік плануецца пусціць па аб'язных маршрутах.
У ходзе рамонтных работ заменяць дарожнае палатно, а таксама асноўны пралёт арачнага тыпу. Гэта павінна заняць пяць месяцаў.