Гомельскі аблвыканкам. Афiцыйны партал

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Лукашэнка: гомельскія аграрыі дастойна правялі ўборачную кампанію

18.11.2023

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2023" у г.п.Акцябрскі са святам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Аграрны сектар - адзін з важнейшых у эканоміцы нашай краіны, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Зямля патрабуе найвялікшай працавітасці і заўсёды дзякуе ўраджаем, калі ў яе укладваюць і матэрыяльныя рэсурсы, і часцінку душы. Толькі той, хто ў няпростых умовах сваімі мазолістымі рукамі здабывае беларускае золата, імя якому хлеб, разумее яго сапраўдную цану".

"Гомельскія аграрыі дастойна правялі ўборачную кампанію. Сумесная зладжаная работа земляробаў, спецыялістаў і кіраўнікоў, памножаная на арганізаванасць, дысцыпліну і прафесіяналізм, дапамагла атрымаць добры вынік і залажыць аснову для будучых дасягненняў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў усім здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчодрых ураджаяў і мірнага неба над галавой.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ