Гомельскі аблвыканкам. Афiцыйны партал

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Як засцерагчы пенсіянераў ад ашуканства і зберагчы ад няшчасных выпадкаў, абмеркавалі на каардынацыйнай нарадзе ў абласным выканаўчым камітэце

31.05.2023
Людзі ва ўзросце маюць патрэбу ў больш пільнай увазе і дапамозе як з боку сваякоў, так і з боку дзяржаўных структур.
Як падкрэсліў пракурор вобласці Віктар Марозаў, вастрыня гэтай пра-блемы ўзнікла не сёння. Насельніцтва старыцца, пажылых людзей становіцца ўсё больш. У рэгіёне многае робіцца па прафілактыцы правапарушэнняў у дачыненні да састарэлых, але гэтага недастаткова. Толькі за апошнія дні ў Светлагорскім раёне адбылося адразу некалькі выпадкаў падману. 68-гадовая жанчына ўзяла крэдыт у банку на суму сем тысяч рублёў і пералічыла гэтыя грошы невядомым людзям. Яшчэ адны ашуканцы, якія прадставіліся работнікамі банка, пераканалі 72-гадовую пенсіянерку аформіць крэдыт на суму больш за 21 тысячу рублёў.
Злачынцы працягваюць карыстацца безабароннасцю пажылых. За мінулы год у дачыненні да іх учынена больш за тысячу злачынстваў. І калі крадзяжоў стала менш, то колькасць махлярстваў павялічылася амаль на трэць. Чаму сёння беспрацоўным у банку не выдаюць крэдыты, а пенсіянерам з такой лёгкасцю іх афармляюць? Банкаўскім філіялам патрэбна выразная схема, як гэтага падману можна пазбегнуць? Бо трэба праяўляць асаблівую пільнасць пры здзяйсненні здзелак з адзінока пражываючымі пажылымі людзь-мі.
Як расказала старшы памочнік пракурора вобласці Таццяна Жызнеў-ская, самымі шматлікімі афёрамі ў апошні час сталі заведама ілжывыя звесткі аб здзяйсненні дарожна-транспартных здарэнняў блізкімі сваякамі і нібыта неабходнасцю выплаты вялікай сумы грошай, каб пазбегнуць адказнасці. 
Часцей за ўсё пажылыя гінуць у агні. Дарэчы, кожны другі загінуўшы або траўміраваны на пажары знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.
— Не меншая адказнасць застаецца за сацыяльнымі службамі, аховай здароўя. Як запатрабаваў кіраўнік дзяржавы, трэба не толькі вывесці на якасны ўзровень аказанне медыцынскай дапамогі, але і праяўляць больш уважлівае стаўленне да пажылых людзей, — падкрэсліў губернатар Іван Крупко. – Упэўнены, у вобласці робіцца нямала для дапамогі старым. Але, лічу, назіральным камісіям патрэбна павялічыць колькасць наведванняў да адзінока пражываючых і састарэлых грамадзян. Вядома, перш за ўсё пра ветэранаў павінны клапаціцца іх дзеці і ўнукі. Але часам гэтага не адбываецца. Тады варта ўжываць меры ўздзеяння да такіх нядбайных сваякоў: пісаць, напрыклад, лісты на работу. Таксама лічу, што павінна быць база пажылых і адзінокіх, якім патрэбны павышаная ўвага і абарона з боку розных дзяржаўных органаў і арганізацый. Тады не будзе забытых старых, якія, напрыклад, знаходзяцца ў ляжачым стане і аб якіх ніхто не клапоціцца.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ