Дзень памяці святога праведнага Іаана Кармянскага сабраў у Добрушскім раёне сотні паломнікаў з Беларусі і Расіі

Божую літургію традыцыйна ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
Нагадаем, нятленныя астанкі святога знайшлі ў ліпені 1991 года пры раскопках падмурка былой Свята-Мікалаеўскай царквы ў вёсцы Агародня.
– Прыклад яго жыцця вельмі важны цяпер, калі ў Беларусі аб'яўлены Год міру і стварэння. Мір айцец Іаан нёс сваёй малітвай, праз малітву здзяйсняў і стварэнне. Ён усведамляў сваё служэнне як малітоўнае прадстаянне за свой народ, за людзей, якія да яго звярталіся. І гэта важна для нас, жыхароў сучаснай Беларусі. Гэта наша духоўная апора, залог будучыні, залог Божага благаславення для кожнага чалавека ў прыватнасці і ў цэлым для беларускай зямлі, – падкрэсліў мітрапаліт.
ІаанКармянскі маліўся не толькі за тых, хто прасіў дапамогі. За усіх, хто ў гэтым меў патрэбу. У ім вобраз выратавальніка міру. Сёння сотні беларусаў і турыстаў з іншых краін прыязджаюць у Карму, каб памаліцца за здароўе сваіх родных і блізкіх у надзеі на дапамогу святога праведніка.
На ўрачыстасці ў Свята-Іаана-Кармянскім жаночым манастыры ў аграгарадку Карма сабраліся паломнікі і праваслаўныя, духавенства з усёй краіны. Далучыліся да іх губернатар Іван Крупко і памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Сяргей Барташ.
Літургія завяршылася хрэсным ходам.