Гомельскі аблвыканкам. Афiцыйны партал

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Дабрачынны фонд Аляксея Талая працягвае прымаць дзяцей Данбаса на аздараўленне і медыцынскую рэабілітацыю

19.09.2023
У Беларусь прыехалі 48 чалавек з Луганскай Народнай Рэспублікі. На працягу трох тыдняў яны будуць жыць у гасцінным Наваполацку. Для рабят запланаваны цікавыя экскурсіі, спартыўныя спаборніцтвы, забаўляльныя мерапрыемствы і проста душэўныя сустрэчы. Дарэчы, малады беларускі горад прымае гасцей з Данбаса ўжо другі раз. У складзе групы ёсць сям'я, іх дзіцяці патрэбна медыцынская рэабілітацыя ў бальніцы нашай краіны.

Па традыцыі першы прыпынак на Беларускай зямлі – у Гомелі. На чыгуначным вакзале гасцей сустракалі прадстаўнікі фонду Аляксея Талая, прадпрыемстваў "Спартак" і "САЛЕО-Гомель", БРСМ Савецкага раёна горада. Дзеці атрымалі салодкія пачастункі і падарункі ад арганізацый нашага рэгіёна. У кожным з іх – часцінка душы беларускага народа.

Пасля паўгадзіннай стаянкі ў абласным цэнтры юныя жыхары Данбаса адправіліся далей. Добрага адпачынку, рабяты!
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ