Гомельскі аблвыканкам. Афiцыйны партал

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Беларусь за чыстае паветра: гамяльчан запрашаюць далучыцца да акцыі "Дзень без аўтамабіля"

19.09.2023
Традыцыйна Сусветны дзень без аўтамабіля праводзіцца 22 верасня.

У першую чаргу акцыя неабходна для таго, каб звярнуць увагу грамадскасці на экалагічныя праблемы, асабліва на якасць атмасфернага паветра гарадоў. Па ўсёй краіне пройдуць мерапрыемствы, якія прапагандуюць пешы і веласіпедны спосабы перамяшчэння, выкарыстанне экалагічна чыстага і грамадскага транспарту.

Выдатны спосаб адзначыць гэту дату – не карыстацца сваім аўтамабілем. Калі трэба кудысьці па справах або на работу прывыклі ездзіць, лепш прагуляйцеся ці пракоціцеся на ровары. У вас ёсць электрасамакат – выкарыстоўвайце яго. Або ж проста скарыстайцеся грамадскім транспартам.

Гомельскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае ўсіх жыхароў рэгіёна далучыцца да акцыі і ўнесці свой пасільны ўклад у змяншэнне забруджвання атмасфернага паветра.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ