Наука и образование в Гомельской области
Галоўнае ўпраўленне адукацыі
Начальнік Смірноў Руслан Іванавіч
Телефон: +375 232 35-71-23
Факс: +375 232 35-71-81
http://www.gomeluo.gomel.by/
Сістэма адукацыі Гомельскай вобласці – адна з самых буйнейшых сярод абласцей рэспублікі – уключае звыш 1100 устаноў адукацыі.
У вобласці створаны неабходныя ўмовы для развіцця дзяцей і атрымання імі якаснай адукацыі.
У дашкольнай адукацыі асаблівая ўвага надаецца даступнасці і якасці адукацыйнага працэсу.
Звыш за 98% дзяцей, старэйшых за 3 гады, ахоплены дашкольнай адукацыяй.
Разнастайнасць відаў устаноў (дашкольныя цэнтры развіцця дзіцяці, яслі, дзіцячыя сады, санаторныя і спецыяльныя дашкольныя ўстановы) у поўнай меры дазваляюць задаволіць адукацыйныя запыты законных прадстаўнікоў выхаванцаў, дыферэнцыраваць падыход да дзяцей з улікам іх магчымасцей.
Вядзецца работа па замацаванні здароўя дзяцей, пошуку шляхоў павышэння якасці работы праз выкарыстанне здароўезберагаючых тэхналогій. Сістэмнасць мер дазволіла за 5 гадоў значна скараціць колькасць дзён, прапушчаных адным дзіцём па хваробе.
Пад пільнай увагай органаў адукацыі знаходзіцца работа па арганізацыі навучання дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Спецыяльнымі адукацыйнымі паслугамі і карэкцыйнай дапамогай ахоплены 100% дзяцей дадзенай катэгорыі.
Развіццё сістэмы агульнай сэрэдняй адукацыі ідзе праз павелічэнне колькасці навучэнцаў, якія маюць магчымасць вывучаць вучэбныя прадметы на павышаным узроўні. Профільнае навучанне арганізавана сёння ў 4 ліцэях, 30 гімназіях, а таксама ў сярэдніх школах.
У цэлым больш за 55% вучняў 10 і 11 класаў навучаюцца ва ўмовах профільнага навучання.
Сістэма прафесіянальна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі вобласці ажыццяўляе падрыхтоўку вучняў па 50 спецыяльнасцях і 90 рабочых прафесіях, 30 спецыяльнасцях сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Кантынгент навучэнцаў складае звыш за 17 тысяч чалавек.
Дзякуючы рабоце, якая праводзіцца сумесна з галіновымі камітэтамі, упраўленнямі аблвыканкама, арганізацыямі-заказчыкамі кадраў, усе выпускнікі, якія належаць размеркаванню, забяспечаны першым рабочым месцам.
Выніковасць сістэмы паказваюць дасягненні навучэнцаў. Кожны год вучні школ, гімназій і ліцэяў вобласці становяцца пераможцамі міжнародных прадметных алімпіяд і турніраў, алімпіяды вучняў Саюзнай дзяржавы “Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная еднасць”.
Паказчык ахопу вучняў усімі формамі карыснай занятасці на базе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі складае 92%. У аб’яднаннях па інтарэсах, клубах і спартыўных секцыях ахоплена звыш за 12 тысяч навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Узрасла колькасць вучняў, якія наведваюць аб’яднанні праваахоўнага руху: юныя сябры міліцыі, юныя інспектары дарожнага руху, юныя выратавальнікі пажарныя.
Праводзіцца рад мерапрыемстваў па фарміраванні ў навучэнцаў актыўнай грамадзянскай пазіцыі, патрыятызму, развіцці маладзёжных ініцыятыў, рэалізацыі сацыяльных праектаў. У абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі функцыянуе рэсурсны цэнтр маладзёжных ініцыятыў “Ступені” ў рамках плана супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Прадстаўніцтва Дзіцячага Фонда ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь.
Арганізавана штогадовае правязенне абласных бацькоўскіх сходаў па пытаннях прафілактыкі гібелі непаўналетніх ад знешніх прычын, прафесійнай арыентацыі, летняй занятасці дзяцей, іншых.
Значная ўвага надаецца пытанням аховы праў дзяцінства. У вобласці зменшылася колькасць дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, і складае каля 3 тысяч. Прымаюцца эфектыўныя меры па іх уладкаванні на выхаванне ў сем’і. У замяшчаючых сем’ях пражывае больш за 2,5 тысячы дзяцей гэтай катэгорыі.
Працягваеца работа па аказанні дапамогі дзецям, якія пражываюць у небяспечных сем’ях. Зараз у сацыяльна небяспечным становішчы знаходзяцца каля 2 тысяч дзяцей. У выніку сумеснай дзейнасці ўсіх зацікаўленых службаў і ведамстваў штогод у сувязі з паляпшэннем сітуацыі ў сем’ях здымаецца больш за 75% дзяцей з ліку тых, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
Якасць адукацыі напрамую залежыць ад прафесіяналізму педагагічных работнікаў. У цяперашні час у галіне працуе каля 50 тысяч чалавек, з іх педагогаў – звыш за 27 тысяч. У выніку праведзенай работы створаны ўмовы для забеспячэння кваліфіцыраванымі кадрамі ўсіх устаноў вобласці.
Штогод у галіну прыбывае больш за 800 маладых педагогаў. Арганізавана работа з маладымі спецыялістамі, якая накіравана на іх паспяховую адаптацыю на працоўным месцы, фарміраванне і развіццё педагагічнага майстэрства. У кожным раёне вобласці дзейнічаюць метадычныя аб’яднанні маладых спецыялістаў, школы маладога педагога. Паспяхова функцыянуе інстытут настаўніцтва.
На ўмовах мэтавай падрыхтоўкі па педагагічных спецыяльнасцях ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі навучаецца больш за 800 чалавек.