Гомельскі аблвыканкам. Афiцыйны партал

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Улада
Улада

Закон суровы, але гэта закон… На апаратнай нарадзе разгледзелі пытанні кантролю за сістэмай цэнаўтварэння, рамонту тэхнікі і шэраг іншых

13.02.2023
 Усяготолькі арганізавацьработуна фермах

Ва ўсіх раёнах Гомельшчыны, як было заяўлена на нарадзе, ёсць усё для эфектыўнай работы ў жывёлагадоўлі, нарошчвання аб'ёмаў вытворчасці малака і мяса буйной рагатай жывёлы. У апошнія месяцы намеціліся станоўчыя зрухі ў гэтым напрамку. Але некаторыя раёны, на жаль, усё ж адстаюць ад сярэднеабласных тэмпаў выпуску мяса-малочнай прадукцыі. Гэта Рэчыцкі, Жлобінскі, Хойніцкі. Спад у вытворчасці ў бліжэйшы час спецыялісты прагназуюць і ў Светлагорскім, Добрушскім, Ельскім раёнах. Зрэшты, як сказаў губернатар Іван Крупко, ад любых негатыўных прагнозаў варта адмовіцца – трэба працаваць на добрую перспектыву, узнімаць і толькі узнімаць планку вытворчасці. Бо шмат чаго, як гаварылася раней, для росту надояў і прыбаўленняў у вазе не трэба, дастаткова своечасова пакарміць жывёлу якасным кормам, вывезці арганіку, паклапаціцца пра маладняк. Усяго толькі арганізаваць гэта адказным на месцах. Па факце ж, запэўніваюць у аблсельгасхарчы, асноўнай прычынай нізкай аддачы на фермах застаецца невыкананне тэхналагічных патрабаванняў да ўтрымання жывёлы.

Пры гэтым, было заўважана, трэба не саромецца пераймаць вопыт у перадавых арганізацый і раёнаў. Маладыя кіраўнікі павінны вучыцца ў вопытных. У цэлым работу галіны неабходна падцягнуць па трох пазіцыях: аб'ём вытворчасці малака, узнаўленне статка і скарачэнне непрадукцыйнага выбыцця, адзначыў губернатар.

Нагнаць упушчанае

У гаспадарках вобласці, таксама як і на сэрвісных арганізацыях актыўна рыхтуюць сельгастэхніку да веснавых палявых работ. Большасць раёнаў апярэджвае леташнія тэмпы рамонту. Аднак з графікамі спраўляюцца не ўсе. Прэтэнзіі ў аблсельгасхарча на мінулым тыдні ўзніклі да Буда-Кашалёўскага, Веткаўскага, Добрушскага, Жлобінскага, Кармянскага раёнаў, дзе колькасць падрыхтаванай да пасяўной тэхнікі, мякка кажучы, не радуе. Гэтым тэрыторыям пастаўлена дакладная задача вырашыць усе арганізацыйныя, фінансавыя пытанні і нагнаць упушчанае.

Неабходна раздзяляць работы на тыя, калі гаспадаркі робяць іх на свае сродкі, і тыя, якія будуць аплачаны з бюджэту. У апошнім выпадку на датацыі маюць права разлічваць толькі гаспадаркі, якія адчуваюць сур'ёзныя праблемы з плацежаздольнасцю.

 

Даступна, справядліва і ў шырокім асартыменце

На Гомельшчыне працягваецца кантроль за пытаннем сістэмы цэнаўтварэння. Актуальнасць тэмы не зніжаецца, што пацвердзіла нядаўняя нарада ў кіраўніка дзяржавы. Штотыднёвыя маніторынгі гандлёвых аб'ектаў, у тым ліку выбарачна па раёнах, будуць праводзіцца і надалей.За мінулы тыдзень, напрыклад, быў выяўлены толькі адзін факт неабгрунтаванага завышэння цаны на адну капейку. Ад грамадзян не паступіла ніводнай скаргі на адсутнасць пэўных груп тавараў на паліцах. Той самы «капеечны» выпадак з завышэннем – таксама парушэнне, і яму будзе дадзена адпаведная прававая ацэнка. Закон капейкамі не вымяраецца.

Сістэму цэнаўтварэння ў любым выпадку працягнуць удасканальваць у нашай вобласці і па ўсёй краіне. Кола прыярытэтных напрамкаў абазначана – гэта, безумоўна, стрымліванне ўзроўню інфляцыі (не вышэй за 8% да канца года), паступовы адыход ад бартарных схем у сельскай гаспадарцы, кантроль імпарту, строгае выкананне правілаў гандлю і заканадаўства ў пытаннях цэнаўтварэння. А галоўныя дзве задачы работы, падкрэсліў старшыня аблвыканкама, відавочныя і зразумелыя ўсім: забеспячэнне шырокага асартыменту прадукцыі ў гандлёвых аб'ектах краіны, у тым ліку айчыннай вытворчасці, і, вядома ж, па даступных, справядлівых цэнах. Каб усе слаі насельніцтва маглі дазволіць сабе тавары асноўных катэгорый.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ