Гомельскі аблвыканкам. Афiцыйны партал

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Насельнiцтва Гомельскaй вобласцi

Насельнiцтва Гомельскaй вобласцi

У вобласці пражывае 1 347 469 чалавек. Гарадское насельніцтва складае больш 77% агульнай колькасці насельніцтва вобласці.

Адміністрацыйны цэнтр – горад Гомель па колькасці насельніцтва (503 984 чалавека) займае ў рэспубліцы другое месца пасля Мінска.

Колькасць працоўных рэсурсаў складае ў рэгіёне 920,3 тыс. чалавек. Працаздольнае насельніцтва ў працаздольным узросце складае 61,6% усяго насельніцтва.

З агульнай колькасці занятых у народнай гаспадарцы 62,9% - рабочыя, 37,1% – служачыя.

У дзяржаўным сектары эканомікі занята 385,2 тыс. чалавек, на прадпрыемствах прыватнай і замежнай формаў уласнасці – 277,5 тыс. чалавек.

З агульнай колькасці занятага насельніцтва ў прамысловасці працуе 26,8%, гандлі і грамадскім харчаванні – 12,4%, адукацыі – 10,4%, сельскай гаспадарцы – 9,5%, ахове здароўя – 6,4%.

Нацыянальны склад насельніцтва па дадзеных перапісу насельніцтва 2009 г размяркоўваецца наступным чынам:

беларусы – 88,2%;
рускія – 7,7%;
украінцы – 2,2%;
габрэі – 0,2%;
палякі – 0,1%;
іншыя нацыянальнасці – 1,6%.