Грамадства
Абласныя спаборніцтвы "Снежны снайпер" стартавалі Гомелі
Абласныя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне "Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба ў сезоне 2021-2022 гадоў праходзяць з 17 па 22 студзеня ў біятлонным комплексе "Сож" Гомельскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па вяслярных відах спорту.
На старты выйшлі 300 спартоўцаў. Па выніках спаборніцтваў будзе сфарміравана зборная каманда Гомельскай вобласці, якая прадставіць рэгіён на рэспубліканскім этапе "Снежнага снайпера".
На здымку: падчас адкрыцця спаборніцтваў.
Фота Сяргея Халадзіліна, БЕЛТА.