Гомельскі аблвыканкам. Афiцыйны партал

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Знешнеэканамiчная дзейнасць

Знешнеэканамiчная дзейнасць

Гомельская вобласць валодае значным экспартным патэнцыялам, больш за палову прадукцыі, што вырабляецца ў рэгіёне, напрамую пастаўляецца на экспарт. 

Па выніках 2022 года знешнегандлёвы абарот арганізацый Гомельскай вобласці склаў 9,4 млрд. далляраў ЗША, экспартавана тавараў і паслуг на 4,8 млрд. далляраў ЗША, імпартавана на 4,6 млрд. далляраў ЗША. 

Асноўныя экспартныя таварныя пазіцыі Гомельскай вобласці - металапрадукцыя, мясамалочная прадукцыя, абсталяванне і механічныя ўстройствы, пластмасы і вырабы з іх, мінеральныя ўгнаенні, папера, кардон і вырабы з іх, леса- і піламатэрыялы, цэлюлоза, нафта і нафтапрадукты. 

Тавары, што вырабляюцца гомельскімі прадпрыемствамі, пастаўляюцца ў 90 краін свету, асноўнымі з якіх з'яўляюцца партнёры па ЕАЭС: Расійская Федэрацыя, Казахстан.

Па выніках 2022 года экспарт паслуг арганізацый Гомельскай вобласці склаў 512 млн. далляраў ЗША, экспарт паслуг ажыццяўляўся ў 136 краін свету.

Гомельская вобласць экспартуе такія віды паслуг, як паслугі аўтамабільнага, чыгуначнага, трубаправоднага транспарту, будаўнічыя, турыстычныя, камп'ютарныя, тэлекамунікацыйныя паслугі, паслугі ў вобласцi адукацыі, паслугі аховы здароўя і іншыя.

Структуры падтрымкі экспарту ў Гомельскай вобласці:

- філіял «Белэксімгарант-Гомель» БРУПЭІС «Белэксімгарант» (http://www.beg.by/); 

- УП «Гомельскае аддзяленне Белгпп» (http://www.bizgomel.by/); 

- Гомельскі філіял ААТ «Беларуская універсальная таварная біржа» (http://www.butb.by/); 

- Гомельскі філіял РУП «Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн» (http://www.export.by/ http://www.icetrade.by/ , https://ncmps.by/).