Гомельскі аблвыканкам. Афiцыйны партал

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Праца, занятасць i сацыяльная абарона

Праца, занятасць i сацыяльная абарона

Органам дзяржаўнага кіравання, які забяспечвае рэалізацыю на тэрыторыі Гомельскай вобласці дзяржаўнай палітыкі ў сферы працы, садзейнічання занятасці, дэмаграфічнай бяспекі, альтэрнатыўнай службы і сацыяльнай абароны насельніцтва з’яўляецца камітэт па працы, занятасці i сацыяльнай абароне Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта (далей - камітэт).  

Камітэт з’яўляецца структурным падраздзяленнем Гомельскага аблвыканкама і ўваходзіць у сістэму Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

Асноўнай задачай камітэта з’яўляецца рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў сацыяльна-працоўнай сферы, уключаючы комплекснае вырашэнне пытанняў аплаты працы, умоў і аховы працы, садзейнічання занятасці насельніцтва, развіцця сацыяльнага партнёрства, дзяржаўнага пенсіённага забеспячэння, дзяржаўнага сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнай падтрымкі насельніцтва, дэмаграфічнай бяспекі, альтэрнатыўнай службы, забеспячэння роўных правоў і магчымасцяў мужчын і жанчын, паляпшэння сацыяльна-эканамічных умоў жыццядзейнасці сям’і, прадастаўлення сацыяльных гарантый насельніцтву.  

У склад камітэта ўваходзяць 12 структурных падраздзяленняў (упраўленне сацыяльнай падтрымкі насельніцтва, упраўленне пенсійнага забеспячэння, упраўленне сацыяльна-працоўных адносін і заработнай платы, упраўленне занятасці насельніцтва, аддзел стацыянарных устаноў сацыяльнага абслугоўвання, аддзел дзяржаўнай экспертызы умоў працы, аддзел фінансавага рэгулявання сацыяльнай палітыкі і занятасці насельніцтва, аддзел арганізацыйна-кадравай і прававой работы, аддзяленне па працы са зваротамі грамадзян і дакументазвароту, група бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці, аддзяленне праграмна-інфармацыйнага забеспячэння, служба адміністрацыйна-гаспадарчага абслугоўвання).

У сістэму камітэта ўваходзяць:

- Упраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гомельскага гарадскога і раённых выканаўчых камітэтаў, упраўленні сацыяльнай абароны адміністрацый раёнаў горада Гомеля;

- Установы сацыяльнага абслугоўвання камунальнай формы ўласнасці:

установа «Гомельскі гарадскі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання сям'і і дзяцей»,

дзяржаўная ўстанова «Светлагорскі раённы дом ветэранаў і інвалідаў»,

тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва;

- Падначаленыя стацыянарныя ўстановы сацыяльнага абслугоўвання:

установа «Дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў «Васільеўка»,

установа «Гомельскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця»,

установа «Дуянаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў»,

установа «Журавіцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў»,

установа «Капцэвіцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў»,

установа «Капаткевіцкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў»,

установа «Маканавіцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў»,

установа «Мазырскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў»,

установа «Рэчыцкі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця»,

установа «Рагачоўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў»,

установа «Цярухскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў»,

установа «Уваравіцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў»,

установа «Хальчанскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў»,

установа «Дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў «Шубіна».