Гомельскі аблвыканкам. Афiцыйны партал

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

У Светлагорскім раёне пасля рэканструкцыі адкрылі адміністрацыйны будынак РСУП "Хутар-Агра"

17.11.2023
Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў прыняў удзел у адкрыцці абноўленага адміністрацыйнага будынка РСУП "Хутар-Агра" і павіншаваў працаўнікоў падведамаснага прадпрыемства з прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.

– У Беларусі ўжо даўно стала добрай традыцыяй адзначаць "Дажынкі". На нашым сельгаспрадпрыемстве мы таксама заўжды гэта робім. Гаворым словы падзякі людзям, якія сваёй працай уносяць уклад у агульную справу, – адзначыў Іван Кубракоў. – І якое ж свята без падарункаў! Адным з іх стаў новы будынак. Узводзілі яго ўсёй грамадой, імкнуліся стварыць камфортныя ўмовы. Цяпер трэба падумаць, што будзем будаваць для працаўнікоў сяла ў наступным годзе. Мы са свайго боку працягнем падтрымліваць вас і рабіць усё для развіцця эканомікі Беларусі.

Як паведамляе тэлеграм-канал МУС Беларусі, міністр таксама ўручыў прадпрыемству сертыфікаты на новы тэлевізар і пагрузачна-разгрузачны агрэгат.

Мерапрыемствы да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі прадоўжыліся ў Светлагорскім цэнтры культуры, дзе падчас святочнага канцэрта ўшаноўвалі лепшых работнікаў РСУП "Хутар-Агра".
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ