Эканомiка
У 17 раёнах Гомельшчыны стартавала пасяўная кампанія
24.03.2023

Пакуль не ўсе рэгіёны вобласці ўключыліся, паўночныя тэрыторыі традыцыйна адстаюць, але, магчыма, і яны падцягнуцца ў гэтыя выхадныя.
Як паведамілі ва ўпраўленні інтэнсіфікацыі раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, адставанне паўночнай зоны абумоўлена кліматычна: глебы выграваюцца нераўнамерна. У Рагачоўскім і Кастрычніцкім раёнах аграрыі чакаюць, пакуль тэмпература верхняга пласта перавысіць запаветныя 10 градусаў.
Па стане на раніцу пятніцы, дарэчы, дзень абяцае быць вельмі цёплым, сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур вядзецца ў 17 раёнах. Палі засеялі на 3,7 тысячы гектараў, што склала 4% да плана.