Гомельскі аблвыканкам. Афiцыйны партал

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Па выніках мінулага года КСУП "Стадолічы" дасягнула лепшых паказчыкаў па вытворчасці мяса

24.03.2023

З прыходам у КСУП «Стадолічы» Лельчыцкага раёна выканаўчага дырэктара Андрэя Ляўкоўскага справы ў сельгаспрадпрыемстве пайшлі ў гору.

Выканаўчы дырэктар у АПК чалавек падкаваны. Ведае, дзе трэба паднаціснуць, там жа ўмее дакладна арганізаваць вытворчы працэс. Недзіўна, што па выніках работы за 2022 год сярод сельскагаспадарчых арганізацый і арганізацый, якія абслугоўваюць сельскую гаспадарку, КСУП «Ст а д о лічы» за дасягненне лепшых паказчыкаў па вытворчасці мяса заняло першае месца і ўзнагароджана дыпломам першай ступені Лельчыцкага райвыканкама. Узнагарода заслужаная.

Год і адзін месяц як Андрэй Ляўкоўскі кіруе гаспадаркай. З тых часоў вытворчасць мяса пачал а расці, і ў выніку стала выгадн ым «грашов ым » артыкулам. У структуры выручкі гаспадаркі вытворчасць мяса цяпер дасягнула 20 працэнтаў. І пагалоўе будзе далей расці. А значыць, і ўдзельная вага мясной жывёлагадоўлі ў эканоміцы гаспадаркі. Ужо зараз у сельгаспрадпрыемстве тры асобн ыя памяшканні запоўнены маладняком мяснога напрамку.

І растуць цяляты добра. Толькі за 2022 год валавая прыбаўка – плюс 6,5 тоны. Як прызнаецца выканаўчы дырэктар, сакрэт поспеху тут просты – удалося наладзіць вытворчы працэс, а менавіта, нарыхтоўку кармо ў . Сена, сенажу і сіласу нарыхтавалі столькі, што не толькі самім хапіла, але і змаглі прадаць і зарабіць 292 тысячы рублёў.

З'явіліся грошы на паўнавартасныя рацыёны, павялічылася малако. Надой на карову за мінулы год – плюс 305 кілаграмаў. Да баві лі і ў якасці малака. За 2022 год у гаспадарцы 52,7 працэнта малака прадалі гатункам экстра. Павялічылася і таварнасць: па вынік ах мінулага года яна склала 91,4 працэнта. А сярэднямесячная выручка ад малака павялічылася на 18 тысяч рублё ў .

Праца кіпіць на ўсіх участках. У гаражы, нягледзячы на канец працоўнага дня, шумна. Механізатары на ўсю моц рыхтуюцца да маючых адбыцца вясенне-палявых работ. А засеяць трэба будзе нямала – каля тысячы гектараў збожжавымі і кукурузай. На МТФ таксама праца не спыняецца. Ацёлы даводзіцца пры маць нават ноччу. Дзесьці трэба падвесці, падгрэбці к а рм ы . На ўсіх участках задзейнічаны талков ыя спецыялісты.

За старанні і працу Андрэй Ляўкоўскі ўдзячны ўсяму калектыву КСУП " Стадолічы " : " У тым, што вытворчасць расце – заслуга нашых спецыя ліста ў і рабочых. Стараецца і ўносіць сваю лепту кожны: галоўны інжынер, галоўны аграном, галоўны заатэхнік, ветурач, бухгалтар, эканаміст. Ну а сэрца гаспадаркі – гараж. Яго работнікам, а таксама механізатарам, асобнае дзякуй! Калі тэхніка не пашкоджаная – выконваюцца ўсе работы " .

Да прыходу ў КСУП «Стадолічы» Андрэй Ляўкоўскі 16 гадоў працаваў у ААТ "Шлях Ільіча". Ішоў у гэтай гаспадарцы па кар'ерных прыступках уверх. Пачынаў брыгадзірам паляводчай брыгады, затым быў аграномам-аграхімікам. А ў 2013 годзе прызначаны галоўным аграномам гэтай жа гаспадаркі. Андрэй Ляўкоўскі мае профільную адукацыю. У 2006 годзе скончыў Палескі дзяржаўны аграрны каледж, а ў 2015 – Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Жанаты, выхоўвае двух сыноў.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ