Гомельскі аблвыканкам. Афiцыйны партал

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Лясгасы Гомельшчыны распачалі стварэнне новых лясоў

22.03.2023

Лясгасы Гомельшчыны пачалі стварэнне і дапаўненне лясных культур. Гэтаму ў рэгіёне спрыяе надвор'е , паведамілі sb.by у прэс-службе Мінлясгаса.

– На сёння ўжо створана 675 гектараў, – адзначыла прэс-сакратар ведамства Анастасія Мацкевіч і нагадала: – Зусім хутка жадаючыя змогуць пасадзіць сваё дрэва, прыняўшы ўдзел у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі "Тыдзень лесу".

Экакампанія пройдзе на працягу красавіка ва ўсіх абласцях Беларусі. Такое рашэнне спецыялісты Мінлясгаса прынялі з-за неаднародных кліматычных умоў у краіне: часам, калі на поўдні ўстанаўліваецца камфортнае для работ надвор'е, на поўначы яшчэ ляжыць снег. Прычым у кожнай вобласці агучаць сваю дату. Падрабязную інфармацыю апублікуюць на афіцыйным сайце міністэрства.

– У асноўным мерапрыемствы будуць праходзіць па суботах – гэта найбольш папулярны дзень для ўдзелу насельніцтва, – растлумачыла прадстаўнік Мінлясгаса.

Прэс-сакратар дадала, што сёлета акцыя прысвечана Году міру і стварэння. Так, на працягу 2023 -га спецыялісты і валанцёры будуць ствараць алеі і высаджваць дрэвы міру.

Дарэчы, у 2022 годзе новыя лясы ў краіне створаны на плошчы 35 тысяч гектараў. У апошнія гады аб'ём работ трымаецца прыкладна на адн ым узроўні.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ