Эканомiка
Камунальнікі Гомеля сустрэнуць зіму з новай тэхнікай. 15 машын папоўнілі аўтапарк «ГорСАП»
20.09.2023

У бліжэйшы час сучасная тэхніка будзе задзейнічана ва ўборцы вуліц. У тым ліку чатыры самазвалы з бакавымі снегаачышчальнікамі і дзве падмятальна-вакуумныя машыны, паведаміў тэлеграм-канал «Гомельщина официально».
– Самазвалы, напрыклад, маюць доўгія снегаачышчальнікі па баках і прызначаны для скораснай уборкі шырокай праезнай часткі. Яны дазволяць больш эфектыўна змагацца са снегам зімой, – удакладніў дырэктар прадпрыемства «ГорСАП» Андрэй Бісултанаў.
Новыя падмятальна-вакуумныя машыны, у адрозненне ад іх папярэдніц, абсталяваны не толькі шчоткамі, але і спецыяльнымі «пыласосамі», якія шпарка засмоктваюць смецце ў бункер. А значыць, яны не будуць пыліць на дарогах.
Па словах дырэктара «ГорСАП», прадукцыйнасць у тэхнікі вельмі высокая. Працаваць яна можа кругласутачна, мяняецца толькі вадзіцель. Усе машыны беларускай вытворчасці.
Таксама аўтапарк камунальнага прадпрыемства папоўнілі і трактары «Беларус».