Гомельскі аблвыканкам. Афiцыйны партал

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Будынкі не павінны пуставаць. У Гомелі распрацуюць дарожную карту для недабудаваных аб'ектаў

21.03.2023

Скарачэнне аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва і выкананне ў пра ў леннем землеўпарадкавання ўскладзеных на яго задач абмеркавалі на пасяджэнні Гомельскага гарвыканкама.

Н а 1 сакавіка ў абласным цэнтры налічвалася 33 аб' екта звышнарматыўнага будаўніцтва, адзначыла ў дакладзе начальнік ад дзела будаўніцтва Вольга Кулаг а . Для параўнання: у 2016 годзе было 158. У мінулым годзе спіс недабудаваных аб'ектаў папоўнілі пяць аб'ектаў, тры ўжо ўв едзе ны ў эксплуатацыю, засталася група жылых дамоў у квартале вуліц П алескай – Кірава – Дакутовіч (плануецца дабудаваць да 2025-га) і будынак у рач э бн а -фізкультурнага дыспансера па вуліцы Быхаўскай. У гэтым годзе д а бавіўся медыцынскі кансульта ц ы й на-дыягнастычны цэнтр па вуліцы Мазурава, але заказчык запэўнівае, што работы будуць заверш аны ў 2023 годзе .

Складзены спіс аб'ектаў, якія ў бліжэйшыя гады павінны быць выведзены з катэгорыі незавершаных. Напрыклад, недабудаваны дыягнастычны цэнтр па вуліцы Б ратоў Лізюковых знясуць, а на яго месцы план уюць пабудаваць паркоўку. Вытворчы корпус " САЛЕА-Гомель" на вуліцы Гаспадарчай выставяць на продаж. Дэндрапарк па вуліцы Крупскай р а ш ылі зраўняць з зямлёй – стан ужо не дазваляе яго адрамантаваць.

Прычыны з'яўлення недабудаваных аб'ектаў простыя: невыкананы тэрміны будаўніцтва з-за нерытмічнага фінансавання, раней прынятыя падрадчык ам работы маюць патрэбу ў паўторным выкананні, а праектна-каштарысная дакументац ы я не можа быць выканана ў заяўленым аб'ёме.

– У горадзе дастаткова аб'ектаў, якія стаяць не адзін дзясятак гадоў, а спробы іх уводу нават не рабіліся. Трэба скласці дарожную карту, у якой пазначыць канкрэтныя тэрміны і адказных за ўвод аб'екта ў гаспадарчы абарот, – падкрэсліў старшыня гарвыканкама Уладзімір Прыва лаў .

Начальнік упраўлення землеўпарадкавання Сяргей Карпуш э нк а паведаміў , што ў абласным цэнтры вядзецца планамерная работа па прадастаўленню зямельных участкаў людзям, які я адчуваюць патрэбу . Летась выдадзена 125 участк а ў у Раманавічах і П рыб а ры Заходнім, у гэтым годзе – ужо 27. У гэтых раёнах індывідуальнай жылой забудовы ў пералік незанятых уключаны 108 участк а ў. Акрамя таго, у рэзерве ёсць яшчэ 218, што ў бліжэйшы час дазволіць задаволіць патрэбы ўсіх жадаючых. Разам з тым колькасць свабоднай зямлі з кожным годам скарачаецца, таму рэзерв у будучы м можа знізіцца. Каб пазбегнуць такой сітуацыі , неабходна ведаць тэрыторыі, якія магчыма прапаноўваць грамадзянам. Уладзімір Прывалаў адзначыў : перад тым як разглядаць новыя раёны для індывідуальнай жы-лой забудовы, трэба добраўпарадкаваць існуючыя, пракласці неаб ходн ые сеткі. Ас аблівую ўвагу варта надаць знешняму выгляд у : не ўзводзіць дам ы са своеасаблівымі архітэктурнымі рашэннямі, а прытрымлівацца адзінага стылю.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ