Гомельскі аблвыканкам. Афiцыйны партал

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Беларусь прадставіла нацыянальную экспазіцыю на Міжнароднай харчовай выстаўцы "Foodex Saudi" ў Эр-Рыядзе

21.09.2023

Рэспубліка Беларусь прадставіла калектыўную нацыянальную экспазіцыю на Міжнароднай выстаўцы харчовай прамысловасці "Foodex Saudi", якая 17-20 верасня прайшла ў горадзе Эр-Рыяд (Каралеўства Саудаўская Аравія). Аб гэтым расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў беларускай загранустанове ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах.

"На беларускім стэндзе былі прадстаўлены флагманы малочнай прадукцыі: Мінскі малочны завод нумар 1, Слуцкі сыраробны камбінат, Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат, Філіял ААТ "Рагачоўскі МКК" Калінкавіцкі малочны камбінат. Прадукцыя беларускіх прадпрыемстваў выклікала цікавасць гасцей і ўдзельнікаў міжнароднай экспазіцыі", - гаворыцца ў паведамленні пасольства.

Усяго ў Міжнароднай выстаўцы харчовай прамысловасці "Foodex Saudi" прынялі ўдзел 40 краін, якія прэзентавалі больш за 600 брэндаў.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ