Гомельскі аблвыканкам. Афiцыйны партал

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Культура
Культура

Выстава "Бясконцасць лініі мора" адкрыецца ў Гомелі

02.05.2023

Выстава "Бясконцасць лініі мора" адкрыецца 4 мая ў Гомельскім абласным цэнтры народнай творчасці, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

Свае работы ў экспазіцыі прадставяць пераможцы V адкрытага фестывалю - конкурсу дзіцячай творчасці "Я хачу стварыць цуд". "Выстава - гэта вынік творчага праекта, арганізатарам якога з'яўляецца сярэдняя школа нумар 19 Гомеля", - удакладнілі ва ўстанове.

Фестываль-конкурс па традыцыі прысвечаны юбілею аднаго з вядомых мастакоў свету, які ўнёс вялікі ўклад у скарбніцу сусветнай культуры. У мінулым годзе ім стаў знакаміты мастак-марыніст Іван Айвазоўскі, адзначылі арганізатары.

У конкурсе прынялі ўдзел амаль 400 работ з розных куткоў Беларусі, а таксама Італіі і ЗША. Лепшыя з іх і ўбачаць наведвальнікі выставы "Бясконцасць лініі мора". "Прадстаўленыя работы - гэта праяўленне творчай індывідуальнасці ўдзельнікаў, задумы юных мастакоў", - дадалі ва ўстанове.

Экспазіцыя адрасавана шырокаму колу гледачоў. Уваход свабодны.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ