Культура
У Палацы Румянцавых і Паскевічаў адбылася ўрачыстая цэрэмонія ўручэння XI абласной літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага
08.09.2023

Беларуская літаратура мае шматвекавыя традыцыі. У кнігах, у словах паэтаў і пісьменнікаў адлюстроўваюцца гісторыя народа і яго дасягненні. Асветнікі беларускага народа – маштабныя асобы, і асаблівае месца сярод іх займае ўраджэнец Гомельшчыны Кірыл Тураўскі. Менавіта яго імя носіць галоўная літаратурная прэмія вобласці.
– Сёння мы адзначаем заслугі і дзякуем творцам за іх плённую працу, – адзначыў намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Алейнікаў. – Ужо 11 гадоў Гомельшчына падтрымлівае таленавітых майстроў пяра і дорыць краіне лепшыя ўзоры беларускай літаратуры. За мінулыя гады ўладальнікамі прэміі сталі 50 аўтараў. Тыя, хто сёння выйдуць на гэтую сцэну – лепшыя з лепшых, адданыя свайму прызванню і творчасці ініцыятыўныя людзі, літаратурныя наватары.
Такім чынам, імёны лаўрэатаў прэміі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта "Літаратурная прэмія імя Кірылы Тураўскага" названы. Соф'і Шах прэмія прысуджана за вянок санетаў "Сведка перайначанае долі" ("Паэзія"). Іне Зарэцкай за "Усё пачынаецца з фанціка!" (намінацыя "Дзіцячая літаратура"), Сяргею Зянькову за "Нясумны тэатр" ("Драматургія"), Наталлі Шамятковай (псеўданім Наталля Шэмет) за "Шакаладную просьбу, або цуды здараюцца" ("Проза"), Анатолію Кавалёву (псеўданім Анатолій Барысаглебскі) за "Палітру" ("Адкрыццё года").