Гомельскі аблвыканкам. Афiцыйны партал

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Культура
Культура

У Гомелі пакажуць карціны Леаніда Вялічкі

15.06.2023
У Палацы Румянцавых і Паскевічаў адкрылася выстава "Маё сямідзесятае лета". якую прымеркавалі да юбілею беларускага мастака.

Леанід Вялічка шмат эксперыментуе ў жывапісе і графіцы. Ён піша паражаючыя глыбінёй пейзажы, маляўнічыя нацюрморты і рэалістычныя партрэты. У яго карцінах шмат святла, разнастайных сакавітых кветак, якія прыводзяць у летнюю атмасферу. На выставе майстар прапануе новыя работы.

Леанід Пятровіч нарадзіўся ў Мінскай вобласці. 20 гадоў працаваў на фабрыцы штучнага футра, пасля атрымаў запрашэнне працаваць мастаком-афарміцелем на Беларускім металургічным заводзе. З 2020 года Вялічка – сябра Беларускага саюза мастакоў, і вось нядаўна яго абралі старшынёй праўлення Гомельскага аддзялення БСМ.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ