Гомельскі аблвыканкам. Афiцыйны партал

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Культура
Культура

"Славянскія тэатральныя сустрэчы" стартавалі. Фестываль адкрыў спектакль Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра

17.05.2023
Мінчане прадставілі пастаноўку «Яшчэ раз пра каханне» паводле апавяданняў Васіля Шукшына рэжысёра Юрыя Пахомава.

– Вось ужо 30 гадоў мастацтва заклікана аб'ядноўваць людзей. Тэатр ва ўсе часы – свята, натхнёны палёт. Упэўнены, што фестываль будзе і надалей заставацца камертонам прафесіяналізму і служэння мастацтву, – перадаў прывітанне ўдзельнікам "Славянскіх тэатральных сустрэч" ад старшыні аблвыканкама Івана Крупко яго намеснік Андрэй Канюшка.

Пажаданне калегам і гледачам дала ганаровы госць фестывалю актрыса Яна Паплаўская:

– Многае прачытала пра фестываль. Чаму раз на тры гады? Свята павінна быць кожны год. Вялікая колькасць таленавітых людзей жадаюць дарыць свету каханне і культуру. Хадзіце ў тэатр, абмяркоўвайце, кажыце, захапляйцеся, крытыкуйце – усё гэта вельмі важна.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ