Пушкінскі квэст і начны паказ спектакля падрыхтаваў Гомельскі драмтэатр

Гасцей чакаюць у 22.00. Перад тым, як гледачы трапяць у залу, іх чакае сюрпрыз – квэст па творах А. С. Пушкіна. Лакацыі квэста будуць размешчаны ў фае першага паверха, на парадных лесвіцах тэатра. Заданні агучаць пушкінскія персанажы. "Знаўцы пушкінскай творчасці атрымаюць магчымасць бясплатна наведаць красавіцкую прэм'еру Гомельскага аблдрамтэатра – камедыйны дэтэктыў "Хто гэта зрабіў?" Чарльза Гілфарда", – адзначылі ў тэатры.
У 22.30 пачнецца сам спектакль "Маленькія трагедыі. Пушкін". У аснову пастаноўкі легла адна з хрэстаматыйных "маленькіх трагедый" паэта "Моцарт і Сальеры", а таксама гістарычная сустрэча Аляксандра Пушкіна з імператарам Мікалаем I, які толькі што ўступіў на прастол.
Над спектаклем працавала каманда з Санкт-Пецярбурга: рэжысёр і аўтар інсцэніроўкі – галоўны рэжысёр Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага тэатра "Майстэрня" пад кіраўніцтвам Г. Казлова Раман Габрыя. Яго пастаянны суаўтар Уладзіслаў Крылоў выступіў стваральнікам саўнда. Пастаноўка створана ў сатворчасці з галоўным мастаком Гомельскага аблдрамтэатра Таццянай Стысінай. У спектаклі заняты артысты драмтэатра Вера Грыцкевіч, Сяргей Юрэвіч, Юрый Марціновіч, Лізавета Альхоўка, Дзмітрый Попчанка, Марыя Хадзякова, Сяргей Лагуценка.
"Спадзяемся, што таямнічая начная атмасфера тэатра, сустрэча з містычнымі і казачнымі персанажамі з твораў Пушкіна дазволяць гледачам глыбока пагрузіцца ў гісторыю, якую стварыла творчая група", – дадалі ў тэатры.