Гомельскі аблвыканкам. Афiцыйны партал

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Культура
Культура

Гомельскія гарадскія аркестры адкрыюць музычны сезон 14 верасня

06.09.2023

Камерны склад сімфанічнага аркестра Гомельскіх гарадскіх аркестраў адкрые новы музычны сезон 14 верасня, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Свой першы канцэрт гэтай восенню аркестр прысвячае адразу двум святам, напярэдадні якіх пройдзе, - Дню народнага адзінства і Дню Гомеля.

У праграме канцэрта "Лірычная мелодыя" Яўгена Глебава, "Мой родны кут" Ігара Лучанка, "Катрынка" Дзмітрыя Шастаковіча, "Стракатуха-белабока" Георгія Свірыдава і інш. Упрыгажэннем вечара стане ўладальніца ўнікальнага каларатурнага сапрана, лаўрэат міжнародных конкурсаў Вольга Кузьменка.

Першая сустрэча ў новым музычным сезоне - 14 верасня ў 18.00. Месца атмасфернае - музей гісторыі горада Гомеля.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ