Гомельскі аблвыканкам. Афiцыйны партал

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Культура
Культура

Арганізатары ХІ Рэспубліканскага фестывалю народнага гумару «Аўцюкі-2023» анансавалі самыя яркія мерапрыемствы конкурснай праграмы

20.07.2023
Падрабязны план гумарыстычнага форуму абмеркавалі ў Калінкавічах на нарадзе з удзелам намесніка старшыні аблвыканкама Дзмітрыя Алейнікава.

Фестываль адбудзецца 28–29 ліпеня. На гэты раз ён тэматычна звязаны са спортам, таму і назва адпаведная – «Малыя Аўцюкоўскія гульні». У першы дзень свята ў сельскіх клубах Калінкавіцкага раёна выступяць творчыя калектывы. У асноўны дзень, 29 ліпеня, удзельнікі і госці збяруцца ў аграгарадку Малыя Аўцюкі.

Прэс-канферэнцыя для журналістаў, прадстаўленне новага памятнага знака, работа аўцюкоўскай мытні, арыгінальнае таксі, на якім можна даехаць да цэнтра сталіцы гумару, спартыўныя спаборніцтвы – арганізатары абяцаюць, што фестываль будзе яркім і запамінальным. Падчас конкурснай праграмы сваё ўменне дасціпна жартаваць прадэманструюць сем творчых калектываў з розных куткоў Беларусі.

Відовішчнай часткай пазітыўнага фэсту стануць імправізаваныя падворкі, дзе гасцей сустрэнуць аўцюкоўцы – асаблівыя беларусы, якія ўмеюць здзіўляць. Парадуе арыгінальная сувенірная прадукцыя з сімволікай фестывалю, яе можна будзе набыць на цэнтральнай плошчы аграгарадка.

У вячэрняй праграме прымуць удзел вядомыя выканаўцы, у забаўляльным блоку «Кавер. Хор. Шоу» выступяць аматарскія калектывы Гомельскай вобласці. Рознакаляровы феерверк стане выдатным завяршэннем яркага свята.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ