Прадпрымальніцтва
У 2022 годзе ў вобласці створана 590 новых камерцыйных арганізацый, у якасці індывідуальных прадпрымальнікаў зарэгістравана 2226 чалавек.
На 1 студзеня 2023 г. на тэрыторыі вобласці налічвалася 38378 суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу, у тым ліку 8622 юрыдычныя асобы і 29756 індывідуальных прадпрымальнікаў.
Удзельная вага плацяжоў суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў бюджэт вобласці ў 2022 годзе склала 25,5% (у 2021г. - 22,5%).
У 2022 годзе суб'ектамі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва экспартавана тавараў на суму 531,2 млн. долараў ЗША.
Колькасць фізічных асоб, якія ажыццяўляюць дзейнасць без рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў з выплатай адзінага падатку, на 1 студзеня 2023 года склала 7445 чалавек.
Колькасць фізічных асоб, якія ажыццяўляюць рамесную дзейнасць, у вобласці ў 2022 годзе склала 6893 чалавекі.
Колькасць суб'ектаў аграэкатурызму ў 2022 годзе склала 188 суб'ектаў.
У 2022 годзе службай занятасці прадастаўлены субсідыі на арганізацыю прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамеснай дзейнасці 291 беспрацоўнаму грамадзяніну (для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці - 263 беспрацоўным; для арганізацыі рамеснай дзейнасці - 50 беспрацоўным, для арганізацыі дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму - 1) на агульную суму 1,1 млн. рублёў.
У рамках пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 лютага 2018 г. № 143 «Аб паведамляльным парадку пачатку ажыццяўлення асобных відаў эканамічнай дзейнасці» апавяшчэння аб пачатку ажыццяўлення відаў эканамічнай дзейнасці ў 2022 годзе падалі 2 701 суб'ект прадпрымальніцкай дзейнасці.
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 мая 2009 г. № 255 "Аб некаторых мерах дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва" ў 2022 годзе аказана дзяржаўная фінансавая падтрымка 12 суб'ектам малога прадпрымальніцтва.
У вобласці на 1 студзеня 2023 г. дзейнічала 6 цэнтраў падтрымкі прадпрымальніцтва і 4 інкубатары малога прадпрымальніцтва.
З мэтай стварэння ўмоў для развіцця і падтрымкі прадпрымальніцтва пры Гомельскім аблвыканкаме арганізавана работа савета па развіццю прадпрымальніцтва.