Гомельскі аблвыканкам. Афiцыйны партал

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Даступнае асяроддзе

Даступнае асяроддзе

У адпаведнасці з нормамі Канвенцыі аб правах інвалідаў і мерапрыемствамі Нацыянальнага плана дзеянняў па рэалізацыі ў Рэспубліцы Беларусь палажэнняў Канвенцыі аб правах інвалідаў на 2017-2025 гады прымаюцца меры па стварэнню даступнага асяроддзя жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асоб.

Асноўныя напрамкі па рэалізацыі дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі ў галіне стварэння даступнага асяроддзя вызначаюцца дзяржаўнымі праграмамі на кожныя 5 гадоў.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2020 г. № 748 зацверджана падпраграма 2 «Даступнае асяроддзе жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асоб» Дзяржаўнай праграмы «Сацыяльная абарона» на 2021-2025 гады. Падпраграма дазваляе працягнуць фармаванне даступнага асяроддзя жыццядзейнасці шляхам рашэння наступных задач:

забеспячэнне даступнасці аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры;

забеспячэнне даступнасці вулічна-дарожнай сеткі;

забеспячэнне даступнасці транспартных сродкаў і транспартнай інфраструктуры;

забеспячэнне інфармацыйнай даступнасці, фарміраванне пазітыўнага стаўлення ў грамадстве да інвалідаў.

Для ацэнкі эфектыўнасці рэалізацыі падпраграмы прадугледжаны мэтавы паказчык «доля даступных для інвалідаў і фізічна аслабленых асоб аб'ектаў сацыяльнай і транспартнай інфраструктуры ў агульнай колькасці такіх аб'ектаў».

З 2 мая 2021 года ўступіла ў сілу пастанова Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь ад 13 лістапада 2020 г. № 81 «Аб зацвярджэнні і ўвядзенні ў дзеянне будаўнічых норм СН 3.02.12-2020» «Асяроддзе пражывання для фізічна аслабленых асоб».

Гэтыя будаўнічыя нормы ўстанаўліваюць патрабаванні да праектавання даступнага асяроддзя жыццядзейнасці, неабходнай для сацыяльнай інтэграцыі фізічна аслабленых асоб, пры горадабудаўнічым планаванні, узвядзенні і рэканструкцыі жылых і грамадскіх будынкаў (збудаванняў), у тым ліку жылых дамоў з кватэрамі для фізічна аслабленых асоб, будынкаў вытворчых прадпрыемстваў, з улікам прынцыпаў універсальнага дызайну.

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 лістапада 2022 г. №796 зацверджаны правілы забеспячэння даступнасці для інвалідаў аб'ектаў сацыяльнай, транспартнай і вытворчай інфраструктуры, транспартных сродкаў і паслуг, ацэнкі ўзроўню іх даступнасці

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2022 г. № 948 зацверджаны правілы забеспячэння доступу і карыстання інвалідамі жылымі памяшканнямі, дапаможнымі памяшканнямі ў шматкватэрных жылых дамах, уваходамі і выхадамі са шматкватэрных жылых дамоў