Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по синему
Следственный комитет Республики Беларусь
Главная Навіны Спорт i турызм

Спорт i турызм

Школа дзюдо Ігара Макарава пачне працу ў Гомельскім дзяржуніверсітэце


 1 кастрычніка, Гомель / кар. БЕЛТА/. Школа дзюдо алімпійскага чэмпіёна Ігара Макарава адкрываецца сёння ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ВНУ. 
У зале Гду баявому мастацтву будуць навучаць жадаючых ва ўзросце ад 16 гадоў без абмежаванняў па ўзроўні папярэдняй падрыхтоўкі. У склад груп увойдуць ад 10 да 15 чалавек. Трэніроўкі з імі будзе праводзіць Ігар Макараў. У школе плануюць займацца і прафесійныя спартсмены. 
Цяперашняя школа стане ўжо чацвёртай па ліку ў абласным цэнтры. Яшчэ тры функцыянуюць у гімназіі №46 імя Блеза Паскаля, СШ №44 і Ірынінскай гімназіі-у адрозненне ад школы ў ГДУ ў іх навучаюць дзяцей ва ўзросце ад 4 гадоў і старэй. 
На цырымоніі адкрыцця школы ў ГДУ словы пажаданняў выхаванцам адрасуюць прадстаўнікі кіраўніцтва Гомельскага гарвыканкама, ВНУ. Таксама на ўсе пытанні жадаючых адкажа Ігар Макараў. Сваё майстэрства гледачам прадэманструюць у паказальных выступленнях юныя дзюдаісты
Праект па стварэнні школы алімпійскага чэмпіёна накіраваны на выяўленне перспектыўных спартсменаў, іх прафесійную падрыхтоўку, папулярызацыю заняткаў спортам, у прыватнасці дзюдо, здаровага ладу жыцця, арганізацыю карыснага вольнага часу дзяцей і дарослых. 
Ігар Макараў-адзіны ў Беларусі алімпійскі чэмпіён па дзюдо, таксама з'яўляецца заслужаным майстрам спорту, уладальнікам шостага дана па дзюдо.-0-