Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по синему
Следственный комитет Республики Беларусь
Главная Навіны Спорт i турызм

Спорт i турызм

Юныя хакеісты Гомеля пазмагаюцца за пуцёўку на абласны этап турніру " Залатая шайба"


5 снежня, Гомель / кар. БЕЛТА/. Гарадскі этап рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі "Залатая шайба" пройдзе ў Гомелі 5 снежня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле спорту і турызму гарвыканкама.
Спаборніцтвы для спрытных, манеўраных і стратэгічна падкаваных спартсменаў адбудуцца ў Лядовым палацы.
Спаборніцтвы праводзяцца сярод каманд дзяцей і падлеткаў у дывізіёне А. на лёд выйдуць прадстаўнікі раёнаў Гомеля 2003-2005 гадоў нараджэння. Гэта хлопчыкі і юнакі з досыць высокім узроўнем гульні, якія адточваюць сваё майстэрства на фізкультурна-спартыўных збудаваннях са штучным лёдам.
Урачыстае адкрыццё запланавана на 11.00. З пажаданнем да хлопцаў звернецца нападнік ХК "Гомель" Дзяніс зайчык.
Камандныя двубоі пройдуць па кругавой сістэме. Пераможцы і прызёры спаборніцтваў будуць узнагароджаны дыпломамі. Лепшая каманда атрымае права прадстаўляць горад на абласным этапе рэспубліканскага турніру "Залатая шайба" на прызы Прэзідэнта Беларусі.
"Залатая шайба" - не толькі займальныя спаборніцтвы і цікавы вопыт для дзяцей, але і шанец заявіць пра сябе, трапіць у спецыялізаваныя Спартыўныя школы па хакеі. Гісторыя спаборніцтваў налічвае больш за паўстагоддзя. У першым турніры "Залатой шайбы" ў сезоне 1964-1965 гадоў прынялі ўдзел 57 каманд. Заснавальнікам турніру і старшынёй клуба "Залатая шайба" быў заслужаны майстар спорту, заслужаны трэнер СССР Анатоль Тарасаў. З распадам СССР наступіў спад у развіцці дзіцячага аматарскага хакея.
У Беларусі турнір быў адроджаны па ініцыятыве Кіраўніка дзяржавы. З 1997 года спаборніцтвы праводзяцца на прызы Прэзідэнта Беларусі.-0-