Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Спорт i турызм
Спорт i турызм

Гомельскія БЧ, ВРЗ, аршанскі "Вітэн" і "Сталіца" выйшлі ў паўфінал чэмпіянату Беларусі па міні-футболе

25.05.2020
25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе вызначыліся ўсе ўдзельнікі паўфінальнай стадыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Першым у паўфінал прабіўся пераможца рэгулярнага сезона гомельскі БЧ, які ў 1/4 фіналу двойчы абыграў гродзенскі "УУС-Дынама" - 3:0 і 5:2. У барацьбе за выхад у фінал БЧ будзе сапернічаць з яшчэ адным гомельскім клубам ВРЗ, які перамог мінскі "Дарожнік" - 3:1 і 4:1.
Іншую паўфінальную пару склалі аршанскі "Вітэн", які абыграў светлагорскі ЦКК (3:0 і 7:0), і дзеючыя чэмпіёны краіны спартсмены мінскай "Сталіцы", якія адолелі па суме двух чвэрцьфінальных паядынкаў "Барысаў-900" - 4:1 і 3:3.
Паўфінальныя серыі да дзвюх перамог адной з каманд стартуюць 28 мая, фінальная серыя за чэмпіёнскі тытул да трох перамог пачнецца 7 чэрвеня.
У мінулым сезоне сваё трэцяе золата заваявала "Сталіца", якая абыграла ў фінальнай серыі ВРЗ (3:1). Уладальнікам бронзавых узнагарод стаў "Вітэн", які атрымаў перамогу ў серыі за трэцяе месца БЧ (2:1).
Самым тытулаваным клубам з'яўляецца мінскі "Дарожнік", які шэсць разоў станавіўся чэмпіёнам краіны. У "Лідсельмаша" чатыры залатыя ўзнагароды, па тры - у "Вітэна", "Мінска", МАПІДа і "Сталіцы".-0-
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ