Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по синему
Следственный комитет Республики Беларусь
Главная Навіны Грамадства

Грамадства

Пераможцаў праекта "Моладзь за ўраджай" узнагародзілі ў Мінску

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераможцаў праекта "Моладзь за ўраджай" узнагародзілі сёння ў час афіцыйнага адкрыцця Рэспубліканскага форуму сельскай моладзі на базе Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Граматамі і прэміямі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ўзнагароджаны Сяргей Зелянкевіч - механізатар Глыбоцкага камбікормавага завода Віцебскай вобласці (намалаціў 3940 т збожжа) і Павел Ціханаў - вадзіцель прадпрыемства "Амкадор Шклоў" Магілёўскай вобласці (перавёз 4644 т збожжа).
Як расказаў Сяргей Зелянкевіч, гэта была яго сёмая ўборачная кампанія. "У мінулым годзе ў мяне было трэцяе месца ў вобласці сярод маладых экіпажаў, а цяпер - першае ў рэспубліцы. У бягучым годзе быў добры ўраджай, што дало магчымасць перамагчы, мне вельмі прыемна. Буду старацца ў наступным годзе намалаціць яшчэ больш", - сказаў ён.
Спецыяльным дыпломам ЦК БРСМ адзначаны і маладзёжныя экіпажы. Сярод іх Дзмітрый Анісімаў і Павел Меньшакоў - камбайнеры ЗАТ "Агракамбінат "Зара" Магілёўскай вобласці, Павел Канцылярчык - камбайнер ЗТАА "БелДан" Брэсцкай вобласці, Павел Шуціла і Аляксандр Шкуцько - трактарысты-машыністы ААТ "Кухчыцы" Мінскай вобласці, Віталь Янушкевіч і Іван Аўсейчык - трактарысты-машыністы філіяла "Агракомплекс "Шылавічы" ААТ "Агракамбінат "Скідзельскі" Гродзенскай вобласці, камбайнер Мікалай Сышчанка і памочнік камбайнера Дзяніс Куколка з КСУП "Ельск" Гомельскай вобласці.
Акрамя таго, узнагароджаны маладыя вадзіцелі, якія вызначыліся на адвозцы збожжа.
Як адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі, навукі і кадраў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Самсановіч, на сённяшні дзень 67 тыс. маладых людзей працуюць у сельскагаспадарчай галіне. "У вёсцы заўсёды няпростая работа, асабліва ў пікавыя перыяды, калі трэба хутка пасеяць, хутка ўбраць, захаваць тое, што ўклалі чалавечыя рукі ў зямлю. У бягучым годзе 229 маладзёжных экіпажаў працавала на збожжаўборачных камбайнах, 18 з іх - сталі двухтысячнікамі, 2 - трохтысячнікамі. 104 маладыя вадзіцелі былі задзейнічаны на адвозцы збожжа, 25 з іх перавезлі больш за 2 тыс. т збожжа, 7 - больш за 3 тыс.т і 2 - узялі чатырохтысячны рубеж. Гэта каласальны вынік", - падкрэсліў ён.
Праект БРСМ "Моладзь - за ўраджай!" традыцыйна праводзіцца ва ўсіх рэгіёнах краіны ў перыяд уборачнай кампаніі. Яго мэта - павышэнне прадукцыйнасці працы маладых працаўнікоў вёскі, занятых на ўборцы ўраджаю, заахвочванне іх працоўнай ініцыятывы і папулярызацыя сельскагаспадарчай працы. Спаборніцтвы праходзяць у намінацыях "Маладзёжны экіпаж камбайнераў, які дасягнуў найбольшага намалоту" і "Малады вадзіцель, які перавёз найвышэйшую колькасць збожжа".-0-