Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по синему
Следственный комитет Республики Беларусь
Главная Навіны Грамадства

Грамадства

Ёлачныя базары ў Гомельскай вобласці пачнуць працу 23 снежня

28 лістапада, Гомель / кар. БЕЛТА/. Ёлачныя базары ў Гомельскай вобласці пачнуць працу з 23 снежня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Гомельскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб'яднанні. 
Набыць дрэўца да навагодніх святаў жыхары рэгіёну змогуць у арганізацыях Гомельскага ВЛГА. Ёлачныя кірмашы разгорнуцца ў кожным лясгасе і лясніцтвах рэгіёну. У абласным цэнтры будзе арганізавана 5 пунктаў продажу. 
Сёлета лясгасы вобласці плануюць рэалізаваць больш за 14 тыс. навагодніх дрэў. У асартыменце традыцыйна будуць елі, хвоі, а таксама знайшлі свайго спажыўца елкі ў кадках. Святочным упрыгажэннем стануць і ёлачныя букеты.
22 і 28-29 снежня лясныя прыгажуні можна будзе набыць на пераднавагодніх абласных кірмашах, якія пройдуць на плошчы Паўстання ў Гомелі. 
Сёлета кошт навагодняга дрэва да 1 м будзе вар'іравацца ў дыяпазоне Br8, 5-10, ад 1 да 2 м-Br10, 5-12, ад 2 да 3 м-Br14, 5-17.-0-