Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по синему
Следственный комитет Республики Беларусь
Главная Навіны Эканомiка

Эканомiка

Увага! Камітэт «Гомельаблмаёмасць» прадае жылыя памяшканні

На аўкцыёне 24 верасня 2019 года, які пройдзе ў камітэце «Гомельаблмаёмасць», прапануецца набыць жылыя памяшканні дзяржаўнага жыллёвага фонду.

Набыць з таргоў можна 2 шматкватэрныя 2-павярховыя жылыя дамы ў Жлобінскім і Добрушскім раёнах, агульнай плошчай 173,1 кв. м і 365,4 кв.м. Дамы складаюцца з 4-х і 8-і кватэр. Пачатковы кошт продажу дадзеных жылых дамоў складае 50,6 тыс. рублёў і 21,3 тыс. рублёў адпаведна.

У Калінкавіцкім раёне прапануецца 7 жылых дамоў з якіх 3 аднакватэрных (4-х пакаёвых) жылой плошчай ад 37,6 кв. м да 45,8 кв. м, а таксама 4 блакаваныя жылыя дамы (2-х і 4-х пакаёвых) жылая плошча якіх, складае ад 35,5 кв. м да 60,9 кв. м.

Растлумачым больш падрабязна, што ж такое блакаваны жылы дом?

Блакаваным жылым домам з'яўляецца дом, у якім дзве або больш кватэр, уваход у кожную з якіх размешчаны з прыдамавой тэрыторыі. Для многіх такі дом можа паслужыць досыць эканамічным варыянтам, паколькі можа мець некалькіх гаспадароў.

Пачатковы кошт нерухомасці вар'іруецца ад 1,7 тыс. рублёў да 5,6 тыс.рублёў.

Прыём заяў для ўдзелу ў аўкцыёне ажыццяўляецца па 20 верасня 2019 года па адрасе: г. Гомель, пр. Леніна, 3, 4-ы паверх, каб. 412.

Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца на сайце камітэта «Гомельаблмаёмасць» і па тэлефонах: 8 (0232) 70-38-49, 70-36-43.