Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по синему
Следственный комитет Республики Беларусь
Главная Навіны Культура

Культура

Народныя, сучасныя і эстрадныя танцы прадставяць канкурсанты на фестывалі ў Гомельскай вобласці

20 лістапада, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Абласное свята харэаграфічнага мастацтва імя народнага артыста БССР А.А.Рыбальчанкі пройдзе 23 і 29 лістапада ў Светлагорску і Гомелі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў рэгіянальным цэнтры народнай творчасці.

 

Сваю творчасць прадставяць больш за 50 харэаграфічных калектываў са званнем "народны" і "ўзорны" з розных куткоў Гомельскай вобласці. Многія з іх - лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.

 

Першы дзень фестывалю прыме Светлагорскі цэнтр культуры. Свае нумары на сцэне прадставяць калектывы з 11 раёнаў вобласці. У другі дзень канкурсанты з іншых раёнаў прадэманструюць свой узровень у Гарадскім цэнтры культуры ў Гомелі.

 

Прафесійнае журы будзе ацэньваць выканальніцкае майстэрства і сцэнічную культуру, арыгінальнае кампазіцыйнае рашэнне балетмайстарскіх работ, заснаваных на рэгіянальных харэаграфічных традыцыях. Пераможцаў назавуць у трох намінацыях: народна-сцэнічны танец, эстрадны танец, сучасная харэаграфія. Калектыў, які прадставіў, паводле ацэнкі журы, самы яркі і незабыўны нумар, будзе ўдастоены Гран-пры конкурсу.

 

Фестываль харэаграфічнага мастацтва імя народнага артыста БССР Аляксандра Рыбальчанкі даўно атрымаў статус рэгіянальнага свята. Ён праводзіцца па ініцыятыве ўпраўлення культуры Гомельскага аблвыканкама і абласнога цэнтра народнай творчасці раз у тры гады з 2004 года.

 

Народны артыст БССР А.А.Рыбальчанка ў 1960 годзе пры Палацы культуры і тэхнікі чыгуначнікаў імя У.І.Леніна стварыў першы ў Гомелі народны ансамбль песні і танца. Сучасны фестываль, прысвечаны памяці народнага артыста, садзейнічае папулярызацыі творчасці харэаграфічных калектываў са званнямі "народны" і "ўзорны", іх росту і папаўненню рэпертуару.-0-